19 красавiка 2024, Пятніца, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гандлёвы цэнтр, у якім абрынулася столь, зачынілі

5
Гандлёвы цэнтр, у якім абрынулася столь, зачынілі
Фота: МНС

Унутры працуе толькі прадуктовы гіпермаркет.

Гандлёва-забаўляльны цэнтр «Арэна-Сіці», у якім у панядзелак абрынулася падвешаная столь, зачынены. Пра гэта tut.by паведамілі ў гандлёвым цэнтры.

- Гандлёвы цэнтр закрыты, працуе толькі гіпермаркет «Прастор». Пасля расследавання будзе вядома, калі мы пачнём працу ў поўным аб'ёме, - распавялі ў інфармацыйным цэнтры «Арэна-Сіці».

Столь у гандлёвым цэнтры абрынулася 12 лістапада а 15.50.

«У ГЦ «Арэна-Сіці» адбылося абвальванне падвеснай столі, гіпсакардону, агульная плошча 150 кв м. Дапамога супрацоўнікаў МНС не патрабуецца. Інфармацыя аб пацярпелых удакладняецца», - паведаміла TUT.BY афіцыйная прадстаўніца МНС з Менску Вольга Мельчанка. Яна ўдакладніла, што гаворка ідзе пра падвесныя элементы, а не столевыя перакрыцці.

Пацярпела адная спадарыня, медыкі дапамаглі ёй і адпусцілі дадому.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках