20 красавiка 2024, Субота, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Шаўчэнка: Менскае «Дынама» адмовілася ад утапічных планаў «прыбраць усіх легіянераў»

Аляксей Шаўчэнка: Менскае «Дынама» адмовілася ад утапічных планаў «прыбраць усіх легіянераў»
АЛЯКСЕЙ ШАЎЧЭНКА

Што значыць запрашэнне Джонатана Блума ў Менск?

Расейскі журналіст Аляксей Шаўчэнка пракаментаваў трансферныя дзеянні менскага «Дынама», паведамляе «Спорт-Экспресс».

«Новым гульцом менскага «Дынама» стаў Джонатан Блум, які, між іншым, пакінуў «Тарпеда» ў ліпені «з сямейных абставін». Клубу, годзе гэтай фармулёўкай прыкрываць скандалы! Ніхто ў такія тлумачэнні не верыць ужо даўно.

Амерыканец мінулы сезон заканчваў у «Сочы», але яго пастанавілі не пакідаць у камандзе, а свае найлепшыя і найгоршыя матчы ён правёў у «Адмірале». Здаецца, што яму таксама вінныя ва Уладзівастоку прыстойную суму. Магчыма, атрымаць грошы ў Менску будзе лягчэй.

Ці дапаможа ён «Дынама»? Без сумневу. У панядзелак каманда правяла першую гульню з Андрэем Сідарэнкам, глядзелася даволі нядрэнна, падолела «Трактар», але пакуль яшчэ рана казаць, што дрэнныя часы мінулі. І ў Гордзі Дуаера былі перамогі. Важны менавіта другі матч.

Запрашэнне Блума паказвае, што клуб адмовіўся ад утапічных планаў «прыбраць усіх легіянераў і найграваць мясцовых да чэмпіянату свету». Гэта значыць вынікі клуба ўсё ж такі будуць важныя, інакш навошта ж ім іншаземец?

Пакуль фармальна ніхто не выкінуў белы сцяг у рэгулярцы КХЛ, а калі б менчукі пазбавіліся ад легіянераў, то гэта б азначала для іх заканчэнне турніру. Хто ведае, можа быць і атрымаецца пазмагацца за плэй-оф. Калі гэта здарыцца, то на «Захадзе» будзе яшчэ цікавей», - сказаў Шаўчэнка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках