Фотафакт: «Ваяр» праводзіў каманду Беларусі ў Люксембург
- 13.11.2018, 19:13
- 9,366
Пры з'яўленні маскота вакол яго тут жа сабраўся натоўп ахвочых зрабіць сумеснае фота.
Футбольная каманда Беларусі адправілася ў Люксембург на матч 5-га тура групавога этапу Лігі нацый у дывізіёне «D», паведамляе pressball.by.
Сустрэча з лідарам квартэта адбудзецца ў чацвер, 15 лістапада.
У аэрапорце «Менск-2» каманда Ігара Крывушэнкі выпраўляла ў добры шлях талісман «Ваяр».
Пры з'яўленні маскота вакол яго тут жа сабраўся натоўп ахвочых зрабіць сумеснае фота.