25 красавiка 2024, Чацвер, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску затрыманы азербайджанскі студэнт Акадэміі авіяцыі

У Менску затрыманы азербайджанскі студэнт Акадэміі авіяцыі

Яго падазраюць у забойстве беларуса.

Другакурснік Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі Рустам Рагімаў затрыманы. Ён нанёс некалькі ўдараў нажом 21-гадоваму менчуку.

Забойства адбылося ўвечары 12 лістапада, паведамляе nn.by.

Ад траўмаў пацярпелы памёр. 18-гадовага Рагімава ўзялі пад варту. Вядома, што ён быў п'яны.

Паводле пагалосак, канфлікт мог адбыцца праз дзяўчыну-першакурсніцу Акадэміі авіяцыі.

Студэнты распавядаюць, што праз яе Рагімаў паехаў высвятляць стасункі з хлопцам-беларусам.

РУСТАМ РАГІМАЎ
ФОТА З САЦЫЯЛЬНАЙ СЕТКІ

Дакладнай інфармацыі пра канфлікт студэнты паведаміць не могуць. Але кажуць, што беларус хацеў папрасіць Рагімава пакінуць дзяўчыну ў спакоі. Рустам пагадзіўся сустрэцца і пагаварыць, але нібыта прывёў з сабой некалькі знаёмых студэнтаў-замежнікаў.

Іх, са слоў студэнтаў, першапачаткова таксама затрымалі, але пасля адпусцілі. Пад вартай застаўся толькі Рустам Рагімаў.

Вядома, што ў інтэрнаце Акадэміі ўчора пабывалі сілавікі.

«Я прачнуўся, гляджу - амапаўцы шпацыруюць па інтэрнаце», - распавёў адзін са студэнтаў.

Прызначаны сёння рэктар Акадэміі Арцём Шэгідэвіч не пацвярджае, але і не зняпраўджвае тое, што здарылася: «Такой інфармацыяй я не валодаю. Калі нешта і адбылося, то не на тэрыторыі Акадэміі».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках