29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт барэля Brent упаў на $3,5 і пацягнуў уніз курс расейскага рубля

1
Кошт барэля Brent упаў на $3,5 і пацягнуў уніз курс расейскага рубля
ФОТА: REUTERS

Кошт барэля Brent на Лонданскай біржы ўпершыню з пачатку красавіка зменшыўся ніжэй за $67.

Кошт барэля нафты маркі Brent на Лонданскай біржы ўвечары 13 лістапада рэзка знізіўся. На мінімуме кошт апусціўся да адзнакі $66,67, што на $3,45 або 4,92% ніжэй за ўзровень закрыцця папярэдніх таргоў, паведамляе РБК.

Ніжэй адзнакі $67 за барэль кошт Brent апусціўся ўпершыню з 6 красавіка 2018 года, а на піку падзення наблізіўся да ўзроўню, зафіксаванага 20 сакавіка гэтага года.

На фоне зніжэння нафтавых каціровак на Маскоўскай біржы пайшоў уніз і курс рубля. А 18:43 паводле Менску курс даляру на Маскоўскай біржы дасягнуў адзнакі 68,1575 руб., што прыкладна на 31 кап. вышэй за ўзровень закрыцця папярэдніх таргоў і больш чым на 0,5 рублёў вышэй за мінімум дня. Адначасова з гэтым курс еўра вырас да 76,7875 рублёў (56,75 капеек да закрыцця папярэдніх таргоў).

Да 18:21 паводле менскага часу кошт барэля Brent на Лонданскай біржы складаў $67,16, да курса даляра на Маскоўскай біржы дасягнуў адзнакі 68,06 руб., курс еўра - 76,76 руб.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках