20 красавiка 2024, Субота, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму кошт нафты ўпаў на 25% ад максімуму

5
Чаму кошт нафты ўпаў на 25% ад максімуму

Што адбываецца на сусветным рынку «чорнага золата».

У аўторак, 13 лістапада, кошт нафты маркі Brent апусціўся да 64 даляраў за барэль. За дзень, 13 лістапада, нафта Brent патаннела на 8%.

Кошт здабытай у ЗША нафты ўпаў у аўторак на 7 адсоткаў да 55 даляраў 69 цэнтаў за барэль, што з'яўляецца найбуйнейшым падзеннем коштаў за тры гады, паведамляе svoboda.org.

Кошты ідуць ўніз 12 дзён запар. Толькі шэсць тыдняў таму за барэль амерыканскай нафты давалі 76 даляраў. Значная змена настрояў на рынку нафты выкліканая інфармацыяй аб павелічэнні росту здабычы нафты на фоне прагнозаў аб зніжэнні сусветнага попыту на гэты энэргарэсурс. Скачок коштаў быў таксама выкліканы ўступленнем у дзеянне амерыканскіх санкцый супраць Ірана, якія павінны былі прывесці да амаль поўнага спынення экспарту іранскай нафты. Аднак высвятляецца, што патэнцыйныя страты будуць цалкам кампенсаваныя дзякуючы росту здабычы савудаўскай, расейскай і амерыканскай нафты. Паводле афіцыйных амерыканскіх звестак, у верасні Злучаныя Штаты сталі найбуйнейшым у свеце вытворцам нафты, павялічыўшы за год яе вытворчасць на 20 адсоткаў дзякуючы распрацоўцы сланцавых радовішчаў.

У адказ на патанненне нафты Савудаўская Арабія абвясціла аб намеры скараціць экспарт на 500 тысяч барэляў за дзень.

Аднак прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікае Эр-Рыяд і чальцоў OPEC падтрымліваць вытворчасць на цяперашнім узроўні, падкрэсліваючы, што кошты нафты павінны быць ніжэйшымі, улічваючы цяперашнюю прапанову з попытам на гэты энэргарэсурс.

Нафта Brent, міжнародны эталон, упала амаль на 25% ад максімуму пачатку кастрычніка ($86,29) і афіцыйна ўвайшла ў «мядзведжы» цыкл (bear market - падзенне на 20% што да нядаўняга піка), калі арыентавацца на кошты закрыцця таргоў.

Яшчэ месяц таму на рынку казалі аб магчымым вяртанні нафтавых катыровак да $100 за барэль - такі сцэнар быў абгрунтаваным напярэдадні паўторных жорсткіх санкцый супраць Ірана, піша РБК.

Што змянілася?

У пачатку лістапада ЗША цалкам аднавілі санкцыі супраць Ірана, знятыя ў 2015 годзе ў выніку міжнароднай ядзернай угоды. Першапачаткова адміністрацыя Дональда Трампа заяўляла, што мэта - скараціць нафтавы экспарт Ірана да нуля, але ў выніку былі зробленыя выключэнні: васьмі краінам (Паўднёвая Карэя, Японія, Індыя ды інш.) дазволілі купляць іранскую нафту яшчэ цягам паўгода.

У кастрычніку OPEC і Міжнароднае энэргетычнае агенцтва папярэдзілі, што сусветны попыт нафты вырасце менш, чым прагназавалася, на фоне прыкмет запаволення глабальнага эканамічнага росту.

Баючыся, што прапанова на рынку нафты будзе расці хутчэй за попыт, Савудаўская Арабія прапанавала скараціць вытворчасць нафты OPEC на снежаньскай сустрэчы картэля. На гэта адрэагаваў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп: ён перасцярог OPEC ад скарачэння нафтаздабычы, заявіўшы, што кошты нафты павінны быць ніжэйшымі.

Спекулятыўныя інвестары (хэдж-фонды) на мінулым тыдні імгненна змянілі свае пазіцыі, скараціўшы стаўкі на рост нафтавых коштаў да мінімуму са жніўня 2017 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках