29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, якім будзе надвор'е да канца тыдня

Стала вядома, якім будзе надвор'е да канца тыдня

Прагноз надвор'я ад Гідрамета на найбліжэйшыя тры дні.

15 лістапада варункі надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў начны час будзе вызначаць атмасферны фронт, удзень адаб'ецца ўплыў няўстойлівай паветранай масы. Чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е, піша Гідрамет.

Уначы на большай частцы тэрыторыі, удзень месцамі ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах слабы галалёд, месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -3..+3°С, на ўсходзе да -5°С; максімальная - удзень -1..+ 4°С, на захадзе Берасцейскай і Гарадзенскай абласцей +5..+8°С. Атмасферны ціск будзе расці.

16-17 лістапада Беларусь апынецца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфармаванай у халоднай паветранай масе. 16 лістапада будзе воблачна з прасвятленнямі. Без істотных ападкаў. У асобных раёнах краіны туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -5..+2°С, на ўсходзе пры прасвятленнях -6..- 9°С, максімальная ўдзень -2..+5°С.

17 лістапада ўначы пераменная воблачнасць, удзень павелічэнне воблачнасці. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі на поўначы рэспублікі невялікія ападкі (дождж, мокры снег), слабы галалёд. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -3..-10°С, у асобных раёнах, у асноўным на ўсходзе, -11..-13°С; максімальная ўдзень -3..+3°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках