23 красавiка 2024, aўторак, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паёк жаўнера ў Беларусі каштуе танней, чым ежа зняволенага

28
Паёк жаўнера ў Беларусі каштуе танней, чым ежа зняволенага

Як улады клапоцяцца пра беларускіх жаўнераў.

На харчаванне для жаўнераў тэрміновай службы за 2019 год плануецца выдаткаваць 45 млн рублёў. Гэта вынікае з тэндэру, абвешчанага Міністэрствам абароны, паведамляе «Еўрарадыё».

На харчаванне 9 тысяч 950 жаўнераў у воінскіх частках Менскай вобласці і горада Менска, Мінабароны выдае 21,8 млн рублёў. Дзелім апошнюю лічбу на колькасць вайскоўцаў, потым на 365 дзён - і атрымліваем, што на харчаванне беларускага жаўнера агулам выдаткоўваецца па 6 рублёў на дзень. Прыкладна такая ж сума атрымліваецца пры падліках у іншых рэгіёнах.

Ці сапраўды гэта так? У прэс-службе Міністэрства абароны «Еўрарадыё» адказваюць, што падлічыць, колькі грошай праядае адзін вайсковец у сталовай...немагчыма!

- Па колькасці на чалавека малаімаверна, што вы нешта зможаце падлічыць, - кажа прэс-сакратар Мінабароны Уладзімір Макараў. - Гаворка ідзе аб стандартным пайку для вайскоўцаў, каларыйнасць якога не саступае пайку NATO. Гэта адзінае, што я магу пацвердзіць.

А тэндэр Мінабароны праводзіць таму, што беларускае войска паступова адмаўляецца ад гатавання ежы ў армейскіх кухнях на карысць арганізацый грамадскага харчавання. Са слоў Уладзіміра Макарава, гэта дазваляе палепшыць якасць ежы для жаўнераў і не адрываць іх ад вайсковай падрыхтоўкі. Сёння ў 70% сталовых у вайсковых частках жаўнераў кормяць арганізацыі грамадскага харчавання.

Цікавы факт: на ежу для жаўнераў тэрміновай службы дзяржава траціць амаль удвая менш, чым на харчаванне затрыманых. У 2016 годзе МУС сцвярджала, што трохразовае харчаванне зняволеных у ізалятары часовага ўтрымання каштуе 10 рублёў 50 капеек. На той час гэта была палова базавай адзінкі, якая з тых часоў вырасла з 21 да 24,5 рубля.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках