28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Le Temps: Як фота карлікавага Пуціна абурыла Крэмль

20
Le Temps: Як фота карлікавага Пуціна абурыла Крэмль
ФОТА: REUTERS

Сцэнар кіраўніка Крамля павярнуўся супраць гаспадара.

У нядзелю ў Парыжы Пуцін хацеў стаць вялікай зоркай сярод кіраўнікоў дзяржаў, якія сабраліся адзначыць стагоддзе замірэння ў Першай сусветнай вайне. Каб падкрэсліць свой статус, расейскі прэзідэнт паклапаціўся пра тое, каб прыбыць пазней за сваіх калегаў, што з'яўляецца для яго звыклым. Але на гэты раз такі сцэнар павярнуўся супраць гаспадара Крамля, піша карэспандэнт швэйцарскай газеты Le Temps, (пераклад - inopressa.ru) у Маскве Эмануэль Грыншпан.

Фатаграфія, якая абышла інфармацыйныя агенцтвы, а затым расейскія сацыяльныя сеткі, паказвае Уладзіміра Пуціна такім карлікавым, што Дональд Трамп, які ўжо падняўся на падмосткі разам з іншымі кіраўнікамі дзяржаў, вымушаны сагнуцца, каб паціснуць яму руку. Фатаграфія, зробленая журналістам AFP, справакавала гнеў прыхільнікаў Пуціна і іранічныя заўвагі ягоных праціўнікаў, паказвае аўтар артыкула.

Дзяржаўнае агенцтва ТАСС, якое спачатку выкарыстоўвала гэтую фатаграфію ў паведамленні, вымушанае было паспешліва выправіцца і выдаліць яе са свайго сайта. Для расейскіх СМІ, лаяльных да Крамля, існуе сакрэтнае залатое правіла: прэзідэнт ніколі не павінен выглядаць нізкарослым у параўнанні з навакольнымі яго людзьмі. Нялёгкае прадпісанне, бо рост Уладзіміра Пуціна складае 1,7 м, гэта значыць ён на 20 см ніжэйшы, чым Дональд Трамп. Кіраўнікі Турцыі, Кітая і Беларусі, з якімі Пуцін сустракаецца вельмі часта, відавочна вышэйшыя за яго ростам. Афіцыйныя фатографы ў абавязковым парадку павінны выходзіць са становішча, здымаючы яго з такога пункту, каб галава расейскага прэзідэнта апынулася на тым жа ўзроўні, што і галовы іншых прысутных, у кожнай сітуацыі, каментуе Грыншпан.

Сацсеткі высмейваюць промах афіцыйнага інфармагенцтва, прадказваючы, што цяпер «паляцяць галовы». З Пуціна часта пасмейваюцца праз тое, што ён нібыта выкарыстоўвае абутак на платформе і непрыкметныя п'едэсталы, каб здавацца вышэйшым. Агульнавядома, што крамлёўская служба па сувязях з грамадскасцю для афіцыйных фатаграфій, прызначаных для СМІ, старанна адбірае асоб, якія атачаюць прэзідэнта, паводле крытэру росту, адзначае карэспандэнт.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках