20 красавiка 2024, Субота, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя мытныя правілы: што можна будзе правезці праз мяжу з 1 студзеня

16
Новыя мытныя правілы: што можна будзе правезці праз мяжу з 1 студзеня

Новы iPhone ўжо не ўвязеш.

З 1 студзеня 2019 года ў Беларусі зменшацца ліміты бязмытнага ўвозу тавараў - адразу на 1000 еўраЎ і 25 кг. Многія беларусы ўжо задумалі пазапланавую паездку па закупы ў Польшчу, піша сайт hrodna.life. А што і як можна будзе прывезці, не заплаціўшы мыту ўжо з Новага года?

Новы iPhone ўжо не ўвязеш

З 1 студзеня 2019 бязмытна ў Беларусь і ўсе краіны ЕАЭС можна будзе завезці тавараў агульнай вагой не больш за 25 кілаграм і коштам, не большым за 500 еўраў. Таму легальна прывезці з-за мяжы новы iPhone без аплаты мыты не атрымаецца.

Змены адчуюць не ўсе

Новыя нормы закрануць не ўсіх, а толькі тых, хто перасякае мяжу радзей, чым раз на тры месяцы. Для тых, хто выязджае за мяжу часцей, ужо з 14 сакавіка 2016 г. прадугледжаны яшчэ больш жорсткія абмежаванні: 20 кг і 300 еўраў. Гэтыя змены тычыліся толькі Беларусі. Нормы, якія ўвойдуць у дзеянне 1 студзеня 2019, будуць дзейнічаць ва ўсіх краінах ЕАЭС: Беларусі, Расеі, Казахстана, Арменіі і Кіргізіі.

Пайшлі з апярэджаннем

Раней ліміты планавалася ўводзіць паступова і дасягнуць абмежаванняў 25 кг і 500 еўраў толькі ў 2021 годзе.

1 студзеня 2019 - 1000 еўраў і 50 кг

1 студзеня 2020 - 750 еўраў і 35 кг

1 студзеня 2021 - 500 еўраў і 25 кг

Пры гэтым, у адпаведнасці з Мытным кодэксам ЕАЭС, краіны-ўдзельніцы саюза маюць права рабіць больш жорсткімі нормы бязмытнага ўвозу на нацыянальным узроўні. Такой магчымасцю ўжо скарысталася наша краіна ў 2016.

Як справы ў суседніх краінах? Колькі рэчаў можна бязмытна правезці ў ЕЗ?

Пры перасячэнні мяжы не грамадзянам ЕЗ наземным транспартам дазваляецца перавозіць свае асабістыя рэчы на агульную суму не больш за 300 еўраў. На самалёце сума ўзрастае да 430 еўраў. Гэтыя правілы агульныя для ўсіх краін Еўразвязу.

Асобам, якім не споўнілася 15 гадоў, дазволеная норма ўвозу рэчаў абмяжоўваецца да 150 еўраў. Пры гэтым пра абмежаванні вагі гаворкі не ідзе. Рэчы, якія знаходзяцца ў асабістым багажы, не павінны прызначацца для камерцыйных мэтаў.

Таксама ў краіны ЕЗ законна можна везці з сабой 10 л паліва ў каністры. А ва Украіну - нельга.

Алкаголь: у ЕЗ літр, а ў Беларусь тры

Колькасць алкаголю, дазволенага для ўвозу ў ЕЗ, складае 16 літраў піва, 4 літры віна (не пеністага), 2 літры слабаалкагольных напояў і 1 літр моцнага спіртнога крэпасцю, вышэйшай за 22 градусы. У Беларусь можна завезці да 3 літраў моцнага алкаголю.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках