19 красавiка 2024, Пятніца, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За месцы ў парламенце Арменіі пазмагаюцца 11 палітычных сіл

За месцы ў парламенце Арменіі пазмагаюцца 11 палітычных сіл

Неабходныя дакументы падалі 2 блокі і 9 партый.

У сераду, 14 лістапада, скончыўся тэрмін падачы дакументаў на ўдзел у датэрміновых выбарах у армянскі парламент. За месцы ў ім пазмагаюцца 11 палітычных сіл - 2 блокі і 9 партый, паведамляе DW.

Для таго каб дамагчыся роспуску старога парламента і правесці датэрміновыя выбары, прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян 16 кастрычніка падаў у адстаўку, пасля чаго парламент двойчы не выбраў прэм'ера і, у адпаведнасці з канстытуцыяй, быў распушчаны. Новыя выбары прэзідэнт прызначыў на 9 снежня.

Шанцы і магчымасці

Галоўная асаблівасць хуткай перадвыбарчай кампаніі - беспрэцэдэнтна кароткі тэрмін. Прэтэндэнтам адводзіцца толькі 12 дзён. Акрамя таго, нягледзячы на мноства удзельнікаў барацьбы, на думку мясцовых экспэртаў, ужо сёння з вялікай доляй упэўненасці можна назваць палітычную сілу, у якой у новым парламенце будзе пераважная большасць месцаў. Гэта блок «Мой крок», які ўзначальвае Нікол Пашынян.

На думку экспэрта Інстытута міжнародных стасункаў і бяспекі Рубена Меграбяна, «Мой крок» атрымае скрышальную перамогу і здабудзе канстытуцыйную большасць у будучым парламенце. Галоўнай жа інтрыгай гэтых выбараў экспэрт называе пытанне, хто яшчэ пераадолее 5-адсоткавы, а ў выпадку блокаў - 7-адсоткавы бар'ер, «бо менавіта на гэта могуць максімальна прэтэндаваць астатнія палітычныя сілы». «Уяўляецца, што з улікам людскіх і фінансавых рэсурсаў найлепшыя шанцы для гэтага ў «Квітнеючай Арменіі» Гагіка Царукяна», - сказаў Меграбян.

Магчымасці пераадолець прахадны бар'ер, на яго погляд, таксама ў партыі «Адукаваная Арменія» Эдмана Марукяна. А, між іншым, для партый «Дашнакцуцюн», «Сасна црэр» і іншых - гэтыя шанцы мінімальныя. Акрамя таго, 7-працэнтны бар'ер наўрад ці пераадолее блок «Мы» (з партый «Рэспубліка» і «Свабодныя дэмакраты»). Былую партыю ўлады - Рэспубліканскую, экспэрт у новым парламенце таксама не бачыць.

Ці пройдзе ў парламент Рэспубліканская партыя Арменіі

Палітолаг Мікаэл Залян таксама ўважае фаварытам блок «Мой крок». Паводле яго прагнозаў, вынік будзе ў межах 70-80 працэнтаў. «Сапраўдная інтрыга выбараў, якія яшчэ сілы пройдуць у парламент», - заявіў палітолаг.

Прэтэндэнтам на другое месца ён называе «Квітнеюшчую Арменію», а вось шанцы «Адукаванай Арменіі» і «Рэспублікі» ўважае невысокімі, «хоць гэта ў асноўным і выхадцы з парламенцкай фракцыі Пашынян». Туманнымі назваў Залян і шанцы «Дашнакцуцюн». Пры гэтым ён не выключае, што ў парламент можа прайсці партыя «Сасна црэр», касцяк якой складаюць удзельнікі захопу палка Патрульна-паставой службы летам 2016 года.

Яшчэ адной інтрыгай палітолаг уважае, ці ўдасца прайсці ў парламент прадстаўнікам старой улады - Рэспубліканскай партыі Арменіі. На яго думку, яны могуць разлічваць на галосную і негалосную падтрымку значнай часткі старых элітаў - як палітычнай, так і бізнэсу. «Не выключана, што падтрымку рэспубліканцам акажа і другі прэзідэнт Роберт Качаран, які сам у гэтых выбарах удзельнічаць не будзе», - сказаў на заканчэнне Мікаэл Залян.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках