20 красавiка 2024, Субота, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінас Лінкявічус: Расея ўжо не першы год парушае дамову пра РСМД

Лінас Лінкявічус: Расея ўжо не першы год парушае дамову пра РСМД
ЛІНАС ЛІНКЯВІЧУС
ФОТА: DELFI

Кіраўнік МЗС Літвы папярэдзіў пра небяспеку расейскіх ракет для Еўропы.

Расея ўжо некалькі гадоў парушае Дамову аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД), падкрэсліў у сераду, 14 лістапада, у інтэрв'ю DW міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус. Заява прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра выхад з гэтай дамовы пакуль з'яўляецца толькі намерам, а не фактам, які адбыўся. На думку літоўскага палітыка, гэта тактычны крок Трампа, якім ён мае намер ціснуць на Маскву.

Са слоў Лінкявічус, пагадненні аб кантролі над узбраеннямі вельмі важныя, але не менш важна, каб усе бакі іх выконвалі. Калі гэтага не адбываецца, то трэба прымусіць парушальнікаў гэта рабіць. Дагэтуль усе заклікі і крытыка ў адрас Расеі не прынеслі вынікаў. Зрэшты, як мяркуе палітык, сітуацыя не драматычная, бо кантакты паміж ЗША і Расеяй працягваюцца: нядаўна дарадца прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Джон Болтан наведаў Маскву, неўзабаве адбудзецца саміт Пуціна і Трампа, і гэта - абнадзейлівыя сігналы.

Гэтыя ракеты могуць дасягнуць Бэрліна

Краіны Балтыі турбуюць ракетныя комплексы «Іскандэр», размешчаныя Расеяй у Калінінградскай вобласці, заявіў кіраўнік МЗС Літвы. Расейцы кажуць пра баланс і адэкватны адказ, аднак гэты крок ні ў якім разе не з'яўляецца адэкватным, бо са слоў палітыка, «у нас няма сродкаў абароны», і «мы не будуем агрэсіўных планаў».

Акрамя таго, як заўважыў Лінкявічус, гэтыя ракеты, якія могуць быць абсталяваныя ядзернымі боегалоўкамі, здольныя дасягнуць не толькі Вільні, Рыгі ці Таліна, але і Бэрліна. З ягоных слоў, гэтая мера накіраваная на эскалацыю, і гэта не сцвярджэнне, а факт. Калі Расея чакае сумленнага дыялогу, то павінна прадэманстраваць гатоўнасць да супрацоўніцтва, мяркуе міністр.

Лінас Лінкявічус з 2012 года займае пасаду міністра замежных спраў Літвы. Да гэтага ён двойчы быў міністрам абароны краіны, з 1993 да 1996 і з 2000 да 2004 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках