19 красавiка 2024, Пятніца, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запазычанасць прадпрыемстваў Беларусі дасягае крытычнай мяжы

6
Запазычанасць прадпрыемстваў Беларусі дасягае крытычнай мяжы

Крэдыторская запазычанасць прадпрыемстваў складае палову ўсяго ВУП за 2017 год.

Крэдыторская запазычанасць прадпрыемстваў на 1 кастрычніка дасягнула амаль 50 мільярдаў рублёў. Гэта палова ўсяго валавага ўнутранага прадукту за 2017 год, які летась склаў 105 мільярдаў рублёў, паведамляе «Белсат».

Паводле падлікаў Белстата крэдыторская запазычанасць за першыя дзесяць месяцаў дасягнула 48,7 мільярда рублёў. Пры гэтым пратэрмінаваная запазычанасць перасягнула 8 мільярдаў рублёў. Разам з тым павялічваецца пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць, якая на 1 кастрычніка склала 8,5 мільярда рублёў. Усяго дэбіторская запазычанасць беларускіх прадпрыемстваў склала 39,1 мільярда рублёў.

Апроч іншага Белстат паведамляе, што паводле вынікаў студзеня-верасня сёлета рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг склала 9,5%, рэнтабельнасць продажу - 7,7%.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках