24 красавiка 2024, Серада, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпрам» заявіў пра парушэнне кантракту пры пастаўках газу ў Беларусь

2
«Газпрам» заявіў пра парушэнне кантракту пры пастаўках газу ў Беларусь
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Пра гэта паведамляецца ў штоквартальнай справаздачы прадпрыемства.

Кампанія «Газпрам» заявіла, што пры пастаўках газу ў Беларусь і Малдову былі парушаныя кантрактныя абавязанні.

Пра гэта паведамляецца ў штоквартальнай справаздачы на афіцыйным сайце прадпрыемства.

Праўда, парушэнні былі не з боку ўласна Беларусі, а з боку прадпрыемства «Газпрам трансгаз Беларусь», якое з'яўляецца даччыным прадпрыемствам «Газпрама».

«Са спажыўцоў газу блізкага замежжа выпадкі парушэння кантрактных абавязанняў у аплаце ў перыяд 2017 года - III квартала 2018 года мелі месца ў АТ «Малдоўгаз», ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь», ЗАТ «КТЭ» і LT Gas Stream», - адзначаецца ў дакуменце.

Дарэчы, у верасні 2018 года паведамлялася, быццам Менск і Масква дамовіліся пра разлікі за газ, які пастаўляе «Газпрам».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках