19 красавiка 2024, Пятніца, 2:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Люксембуржац праверыў узровень абароны сваёй нацыянальнай каманды ад беларускіх шпіёнаў

Люксембуржац праверыў узровень абароны сваёй нацыянальнай каманды ад беларускіх шпіёнаў
ГАЙ ВАН ХЮЛЛЕ

Гай ван Хюлле прадставіўся Гадуновым і засяліўся ў гатэль на базе нацыянальнай каманды Люксембурга.

Люксембуржац Гай ван Хюлле наважыў праверыць узровень абароны ад беларускіх шпіёнаў на базе нацыянальнай каманды Люксембурга ў Ліпершыльдзе і прыйшоў да несуцяшальных для яго каманды высноў.

Ван Хюлле прыехаў у гатэль недалёка ад базы, на якой мясцовая нацыянальная каманда рыхтуецца да вырашальнага матчу Лігі нацый з камандай Беларусі, і, выкарыстаўшы расейскі акцэнт і прадставіўшыся Барысам Гадуновым, паспрабаваў забраніраваць пакой. Прыязны персанал гатэля не адмовіў добразычліваму пажылому чалавеку.

Як паведамляе pressball.by са спасылкай на tageblatt.lu, ван Хюлле мог лёгка знайсці, як падабрацца да трэніровачнага поля і падгледзець тактычныя нюансы, якія найграе каманда Люка Хольца перад сустрэчай з беларусамі. Цікава, што з панядзелка федэрацыя забараніла доступ прэсы да трэніровачнай базы каманды Люксембурга.

Матч Люксембург - Беларусь пройдзе на стадыёне «Жазі Бартэль» 15 лістапада. Пачатак - а 22.45.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках