29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыя «Наш дом Ізраіль» пераходзіць у парламенцкую апазіцыю

Партыя «Наш дом Ізраіль» пераходзіць у парламенцкую апазіцыю
АВІГДОР ЛІБЕРМАН
ФОТА З САЙТА AVIGDORLIBERMAN.INFO

Пра гэта паведаміў кіраўнік партыі Авігдор Ліберман.

У Ізраілі парламенцкая партыя «Наш дом Ізраіль» выходзіць з кіроўнай кааліцыі і пераходзіць у апазіцыю. Пра гэта паведаміў кіраўнік партыі Авігдор Ліберман, паведамляе «Радио Свобода».

Сёння ён абвясціў пра сваю адстаўку з пасады міністра абароны праз перамір'е з радыкальнай групоўкай ХАМАС.

Следам за Ліберманам у адстаўку сышла міністр аліі і інтэграцыі Ізраіля Софа Ландвер. Яна займала пасаду больш за дзевяць гадоў.

Пераход партыі Лібермана ў апазіцыю не пазбаўляе прэм'ер-міністра краіны Біньяміна Нетаньяху падтрымкі парламенцкай большасці. Аднак у кіруючага блока застанецца толькі 61 мандат з 120 і дэпутатам стане больш складана прымаць рашэнні.

Некалькі дзён таму Ізраіль у адказ на абстрэл сваёй тэрыторыі нанёс удар у сектары Газа па штаб-кватэры ХАМАС. Пры гэтым падчас рэйду ізраільскіх вайскоўцаў былі забітыя сямёра палестынцаў, уключаючы аднаго з камандзіраў групоўкі. Загінуў адзін ізраільскі вайсковец. Еўразвяз выказаў трывогу ў сувязі з эскалацыяй гвалту ў рэгіёне і заклікаў да стрыманасці. Урад Ізраіля пагадзіўся на перамір'е. Ліберман назваў гэты крок «капітуляцыяй перад тэрорам».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках