28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марк Цукербэрг загадаў топ-мэнэджарам Facebook перайсці на Android-смартфоны

6
Марк Цукербэрг загадаў топ-мэнэджарам Facebook перайсці на Android-смартфоны
МАРК ЦУКЕРБЭРГ

Пастанова было прынятая пасля інтэрв'ю Ціма Кука.

Генеральны дырэктар Facebook - Марк Цукербэрг - загадаў супрацоўнікам на кіроўных пасадах перайсці на смартфоны з аперацыйнай сістэмай Android. Пра гэта піша The Verge са спасылкай на The New York Times.

Да такой пастановы Цукербэрг, хутчэй за ўсё, прыйшоў пасля таго, як Цім Кук даў інтэрв'ю MSNBC у сакавіку гэтага года.

У ім кіраўнік Apple раскрытыкаваў Facebook і заявіў, што сэрвіс ўкараняецца ў жыццё людзей, збірае занадта шмат асабістай інфармацыі карыстальнікаў і выкарыстоўвае яе ў сваіх інтарэсах. Гэта адбылося пасля скандалу з Cambridge Analytica. Тады высветлілася, што кампанія атрымала доступ да звестак 87 мільёнаў карыстальнікаў Facebook і выкарыстоўвала іх для рэкламы палітычнай кампаніі Дональда Трампа.

У The Verge адзначаюць, што пастанова перавесці высокапастаўленых мэнэджараў Facebook на Android «выглядае разумнай». Аперацыйная сістэма пераважае ў многіх рэгіёнах за межамі ЗША - напрыклад, у Паўднёвай Амерыцы, Еўропе, Расеі, Азіі ды Блізкім Усходзе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках