20 красавiка 2024, Субота, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафзвяз РЭП: Перамога будзе за працоўнымі

3
Прафзвяз РЭП: Перамога будзе за працоўнымі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Брыгада будаўнікоў са Слоніма, якой некалькі месяцаў не плацілі заробак, ўступіла ў незалежны прафзвяз.

13 лістапада суд Першамайскага раёна Менска пад старшынствам Яўгена Наўроцкага пачаў разглядаць пазоў брыгады будаўнікоў (16 чалавек) са Слоніма да ТАА «СтыльСтандартБуд», піша praca-by.info.

Інтарэсы будаўнікоў прадстаўляе прававы інспектар прафзвязу РЭП Юры Белякоў.

Кампанія не заплаціла працаўнікам за ліпень і частку жніўня ў гэтым годзе. А з чатырма будаўнікамі арганізацыя наогул не ўклала дамоў найму, хоць і пералічвала грошы на картку.

У пачатку кастрычніка будаўнікі звярнуліся па юрыдычную дапамогу ў прафзвяз РЭП.

Кожны пазоўнік патрабуе спагнаць з ТАА «СтыльСтандартБуд» блізу 4 тысяч рублёў. Пазіцыя адказчыка, агучаная адвакатам, зводзіцца да наступнага: усіх працоўным, у якіх ёсць дамовы, кампанія вінная невялікія грошы за жнівень; астатнім чатыром будаўнікам, якія працавалі на «сумленным слове», арганізацыя наогул нічога не вінная.

У судзе пазоўнікі растлумачылі, што з сакавіка 2018 года яны працавалі ў Асіповіцкім раёне на аб'екце ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь»; даччынае прадпрыемства «Газпрама» разлічылася з ТАА «СтыльСтандартБуд», але дырэктар адмовіўся заплаціць працаўнікам.

Будаўнікі працавалі па 9-11 гадзін на дзень, бо да моманту заканчэння прац кампанія добра аплачвала іх працу: па 11 рублёў 70 капеек за гадзіну.

У судзе высветлілася, што аб'ект, на якім праводзіліся працы, абнесены парканам вышынёй 3 метры, на будоўлю рабочых прапускала ахова - староннія аніяк не маглі трапіць на аб'ект. Працу кантралявалі два прарабы, якія вялі ўлік адпрацаванага часу на ноўтбуках - да чэрвеня тэхніка раптам «здохла». Але будаўнікі паспелі сфатаграфаваць табелі ўліку працоўнага часу з ноўтбука на тэлефоны.

Суд запатрабаваў шэраг дакументаў: дамовы найму або субнайму, якія ўклала ТАА «СтыльСтандартБуд» з ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь», дакументы аб тым, на якой падставе пералічваліся грошы працоўным, з якімі не укладаліся дамовы найму. Суддзя папрасіў пазоўнікаў раздрукаваць фота, зробленыя будаўнікамі з ноўтбукаў прарабаў. І запрасіў у аператараў мабільнай сувязі раздрукоўкі месцазнаходжання тэлефонаў будаўнікоў у чэрвені-жніўні 2018 года.

- Мы ўпэўненыя, што перамога будзе за рабочымі, - пракаментаваў Юрый Белякоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках