29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску за $62 тысячы рэканструююць помнік Калініну

39
У Менску за $62 тысячы рэканструююць помнік Калініну
ФОТА: АЛЯКСАНДР ХАНІН

Савецкі ідал згніў.

На сайце дзяржзакупаў можна знайсці тэндэры на рэканструкцыю помніка Калініну ў Менску. Выяўляецца, аднаўленне савецкага ідала каштуе 134 тысячы беларускіх рублёў. Сённяшнім курсам гэта блізу 62 тысяч даляраў.

Праўда, абодва тэндэры скончыліся няўдала. Высветліць, хто ў выніку займаецца рэстаўрацыяй і чаму яна каштуе так шмат, не атрымалася. На прадпрыемстве «Рэмаўтадор Першамайскага раёна», якое адказвае за рэканструкцыю, на пытанні адказваць катэгарычна адмовіліся.

Nn.by пацікавілася ў Антона Астаповіча, старшыні Таварыства аховы помнікаў, ці ведае ён нешта пра гэтую рэстаўрацыю.

«Два гады таму я быў сярод удзельнікаў праекта ў рэстаўрацыі помніка, рабіў гістарычную даведку, - паведаміў Астаповіч. - Але навуковы кіраўнік праекта прапановы аб рэінтэрпрэтацыі помніка адхіліў - я прапаноўваў дадаць таблічку, што Калінін меў дачыненне да масавых палітычных рэпрэсіяў.

Што тычыцца кошту рэстаўрацыі, то, на жаль, тут я не вялікі спецыяліст. Але кошт будзе вялікі, бо гаворка ідзе пра поўную рэканструкцыю, пачынаючы ад пастамента. Сам помнік з меднага сплаву, на стыках сталёвая арматура - ідуць хімічныя працэсы.

Гэты Калінін фактычна згніў. Рэстаўрацыя такіх рэчаў вельмі і вельмі дарагая. Мэтазгоднасць такой рэстаўрацыі - пытанне іншае.

Магу дадаць толькі, што ставілі помнік у канцы 1970-х. Кошт вырабу, мантажу і добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол каштавала больш за 280 тысяч савецкіх рублёў. Для параўнання: у той час блізу 6 тысяч каштавала трохпакаёвая кватэра ў Менску».

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках