25 красавiка 2024, Чацвер, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што ў Беларусі падаражэла ў кастрычніку

5
Што ў Беларусі падаражэла ў кастрычніку

У лідарах - гародніна і мяса.

Пасля дастаткова значнага скачка спажывецкіх коштаў і тарыфаў у верасні гэтага года, калі яны дадалі амаль 1% у параўнанні са жніўнем, у другім восеньскім месяцы тэмпы іх павелічэння знізіліся да 0,5%. Пры гэтым, калі кошты харчовых тавараў павялічыліся амаль на 1%, то нехарчовых - толькі на 0,3%, паведамляе «Экономическая газета».

Пры гэтым ледзь прыкметнае падаражанне (блізу 1%) у кастрычніку можна было заўважыць толькі ў рамонце ювелірных вырабаў (на 1,5%), гадзіннікаў (на 1,29%) і абутку (на 0,88%), а таксама - рытуальных паслугах (на 0,72%). Амаль на адсотак падаражэла навучанне на курсах падрыхтоўкі кіроўцаў.

Вядома, грамадзян Беларусі значна больш цікавіць змяненне коштаў харчовых тавараў, з якімі нам даводзіцца сутыкацца практычна штодня.

Лідарам росту ў таварных групах сталі гародніна, якая агулам дадала ў кошце адразу 19,31%. Тут сваю «чорную» ролю адыгралі свежыя агуркі і памідоры, што падаражэлі адразу на 83,02% і 51,39%, адпаведна, а таксама салодкі перац (+16,95%). Зніжэнне коштаў буракоў (на 9,42%) і морквы (на 5,70%) сярэднія «агароднінныя» кошты не выратавала.

Садавіна агулам патаннела на 7,08%, хоць кошт вінаграду падняўся адразу на 19,27%. Аднак садавіны, кошт якой знізіўся, значна больш, што і дало канчатковы станоўчы вынік. Бананы патаннелі на 13,78%, яблыкі - на 13,04%, цытрусавыя - на 12,20%.

Сярод іншых груп тавараў адзначым падаражанне крупы прасяной (на 7,43%) і грачанай (на 4,67%), яек курыных (на 5,86%), маянэзу (на 3,34%) і харчовай соды (на 3,25%). Мяса агулам падаражэла на 2,13%, у асноўным за кошт рагу са свініны (+7,86%), фаршу мяснога (+3,58%), паўфабрыкатаў з мяса птушкі (+2,91%) і свініны (акрамя бескасцёвага мяса) (+2,67%). Падаражэлі таксама крупы і бабовыя (на 1,85%), рыба разам з рыбапрадуктамі (на 1,07%), малако і малочныя прадукты (на 0,84%), алкагольныя напоі (на 0,75%).

Што тычыцца коштаў нехарчовых тавараў, то тут назіраецца пэўнае зацішша. Лідарамі росту коштаў сталі жаночыя плашчы (восень, як-ніяк), якія падаражэлі на 4,23%, жаночыя зімовыя паліто (зіма на носе) - на 3,17%, школьныя гарнітуры - на 3,25% і дзіцячыя кашулі - на 3,12%. На 3,65% падаражэлі кветкі, на 2,60% - бензін і іншыя тыпы аўтамабільнага паліва. Больш-менш значна патаннелі толькі абутак (на 3,89%) і курткі для хлопчыкаў (на 3,08%). Змяненні коштаў іншых тавараў практычна не прыкметныя.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках