25 красавiка 2024, Чацвер, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст атрымаў штраф за ўсталяванне крыжоў у Курапатах

7
Актывіст атрымаў штраф за ўсталяванне крыжоў у Курапатах
Фота: «Радыё Свабода»

Валерый Рабцаў мае намер яго абскардзіць.

Як стала вядома праваабарончаму цэнтру «Вясна», актывіст Валер Рабцаў атрымаў пастанову аб накладанні на яго штрафу за ўсталяванне крыжоў ва ўрочышчы Курапаты.

Адміністрацыйная камісія пры Менскім райвыканкаме прызнала Рабцава вінаватым ва ўчыненні правапарушэння на падставе артыкула 19.3 КаАП (Парушэнне парадку і (або) умоў выканання работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях) і пакарала яго штрафам сумай 15 базавых адзінак (367,5 рублёў). На пасяджэнні камісіі актывіст не прысутнічаў.

Падставай для прыцягнення да адказнасці стала тое, што 19 кастрычніка Валеры Рабцаў усталёўваў у Курапатах крыжы без папярэдняга ўзгаднення з Міністэрствам культуры і мясцовым выканаўчым органам.

Нагадаем, што гэта не першая рэакцыя ўладаў на добраахвотна ўсталяваныя актывістамі крыжы на месцы масавага пахавання ахвяр палітычных рэпрэсій. Так, у канцы кастрычніка КУП «Мінскаблдарбуд» накіраваў Валерыю Рабцаву, Сяргею Чайко, Змітру Дашкевічу, Ягору Лаўрухіну і Сяргею Масюку прэтэнзіі з патрабаваннем у тэрмін да 31 кастрычнiка дэмантаваць 13 крыжоў. За невыкананне патрабаванняў «Мінскаблдарбуд» пагражаў самастойна дэмантаваць крыжы з далейшым выстаўленнем вялікага рахунку. Але пакуль што сваё абяцанне не выканаў.

Да таго ж, у дачыненні да актывістаў былі вынесеныя пастановы аб адміністрацыйным правапарушэнні на падставе арт.18:35 КаАП (пашкоджанне або забруджванне аўтамабільнай дарогі ці іншага дарожнага збудавання). Абаронцаў Курапатаў аштрафавалі за тое, што яны групай асоб «у паласе адводу аўтамабільнай дарогі Н-9031 Калодзішчы-Заслаўе самавольна ўсталявалі крыжы у колькасці 13 штук без неабходных узгадненняў».

Валерый Рабцаў ужо абскардзіў пастанову паводле арт.18:35 КаАП і накіраваў адказ на прэтэнзію ад «Мінскаблдарбуду» (цяпер чакае адказы), а таксама плануе абскардзіць і новы штраф.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках