25 красавiка 2024, Чацвер, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Оксфардскі слоўнік назваў слова 2018 года

4
Оксфардскі слоўнік назваў слова 2018 года
Фота: Getty Images

Названыя самыя папулярныя з ім словазлучэнні.

Паводле версіі Оксфардскага слоўніка, словам 2018 года стаў прыметнік toxic (з ангельскай - атручаны, напоўнены атрутай, таксічны).

Як піша «Новое время», у паведамленні на сайце слоўніка гаворыцца, што колькасць праглядаў старонкі са словам toxic на сайце слоўніка павялічылася на 45%.

Самым папулярным выявілася словазлучэнне «таксічныя хімікаты». На другім месцы - паняцце «таксічная маскуліннасць». Трэцім у пошукавых запытах фігуруе словазлучэнне «таксічнае рэчыва». Як адзначае слоўнік, папулярнасць словазлучэння выкліканая скандалам з атручваннем Сяргея і Юліі Скрыпалёў у брытанскім Солсберы.

Пяты радок у пошуку заняло паняцце «таксічнае асяроддзе» - у значэнні непрыемнай, нездаровай абстаноўкі, напрыклад, на працы, шостае - таксічныя стасункі, якія апісваюць не толькі стасункі ў пары або сям'і, але і ўплыў палітыкі на жыццё грамадства.

Нагадаем, словам года паводле версіі слоўніка ангельскай мовы Collins Dictionary стала слова Single-use (аднаразовы).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках