25 красавiка 2024, Чацвер, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

IndustriALL: Будзем аказваць ціск на ўрад Беларусі, пакуль справядлівасць не запануе

2
IndustriALL: Будзем аказваць ціск на ўрад Беларусі, пакуль справядлівасць не запануе

Глабальны прафзвяз выступіў з заявай.

Глабальны прафзвяз IndustriALL, сяброўскай арганізацыі якога з'яўляецца і РЭП, асудзіў пастанову Менскага гарадскога суда.

Заяву IndustriALL апублікаваў сайт praca-by.info:

- 9 лістапада Гарадскі суд Менска пастанавіў пакінуць у дзеянні абвінаваўчы прысуд, вынесены двум прафзвязным лідарам у Беларусі і прызнаны несправядлівым.

У судзе сабралася блізу 150 чалавек, сябры прафзвязаў, актывісты арганізацый грамадзянскай супольнасці і прадстаўнікі пасольстваў замежных дзяржаў. Усе яны прыйшлі, каб выказаць падтрымку і салідарнасць Генадзю Фядынічу і Ігару Комлік, лідарам прафзвязу РЭП, сяброўскай арганізацыі Глабальнага саюза IndustriALL. Зала суда не змагла змясціць усіх ахвочых, таму на слуханні прысутнічалі толькі 100 чалавек.

Суд разгледзеў апеляцыйную скаргу двух прафзвязных лідараў, якія патрабавалі скасаваць прысуд суда Савецкага раёна горада Менска, вынесены 24 жніўня гэтага года.

Падчас несправядлівага судовага разбору, пры адсутнасці пераканаўчых довадаў абодва лідары былі прызнаныя вінаватымі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйнай суме, і цяпер ім трэба будзе выплаціць велізарны штраф сумаю 47560 беларускіх рублёў (больш за 23000 даляраў ЗША). Разам з адміністрацыйным штрафам яны павінны будуць пакрыць усе судовыя выдаткі. Акрамя таго, прафзвязных лідараў прысудзілі да 4 гадоў хатняй «хіміі» з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем адміністрацыйна-гаспадарчых і арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, тэрмінам на 5 гадоў.

Суд першай інстанцыі, падчас якога адбыліся трынаццаць пасяджэнняў, прыцягнуў велізарную грамадскую ўвагу. За ходам судовых слуханняў уважліва сачылі як унутры Беларусі, так і за яе межамі. Практычна на кожным пасяджэнні прысутнічалі прадстаўнікі IndustriALL. Сайт IndustriALL рэгулярна публікаваў справаздачы аб ходзе судовых пасяджэнняў.

Крымінальная справа супраць прафсаюзных лідараў цалкам заснавана на абвінавачванні ў незаконным выкарыстанні міжнароднай дапамогі, нібыта атрыманай прафзвязам у 2011-2012 гадах. Улады абвінавацілі Фядыніча і Комліка ў тым, што яны не зарэгістравалі дапамогу ў дзяржаўных органах і не заплацілі падаткі на даходы, атрыманыя ад дапамогі.

На думку шматлікіх удзельнікаў гэтага працэсу, большасць доказаў, прадстаўленых у судзе, былі альбо сфальсіфікаванымі, альбо атрыманымі ў парушэнне прававых нормаў Беларусі, альбо не мелі дачынення да разгляданага перыяду. Некаторыя сведкі заявілі, што яны былі вымушаныя даваць паказанні пад псіхалагічным ціскам.

Нават калі б абвінавачванні супраць прафзвязных лідараў маглі быць даведзеныя ў судзе, атрыманне міжнароднай дапамогі як такое не можа лічыцца парушэннем, бо права на аказанне бязвыплатнай дапамогі, атрыманне і выкарыстанне замежнай дапамогі замацаванае ў артыкулах 5 і 6 Канвенцыі МАП №87 аб свабодзе аб'яднання і абароне права на арганізацыю, ратыфікаванай Беларуссю.

У 2002 годзе МАП рэкамендавала ўраду Беларусі ўнесці змены ў нацыянальнае заканадаўства, з тым каб нацыянальныя арганізацыі работнікаў і працадаўцаў маглі атрымліваць фінансавую дапамогу ад міжнародных арганізацый работнікаў і працадаўцаў для дасягнення сваіх законных мэтаў. На жаль, праз чатырнаццаць гадоў пасля прыняцця рэкамендацый, прафсаюзы ў Беларусі ўсё яшчэ не могуць свабодна выкарыстоўваць замежную дапамогу і маюць вялікія цяжкасці праз умяшанне ў іх унутраныя справы.

Намеснік генеральнага сакратара IndustriALL Кемаль Азкана сказаў:

«Пастанова Менскага гарадскога суда, які адхіліў апеляцыю і пакінуў без змяненняў несправядлівы прысуд, - гэта выпушчаная магчымасць беларускіх уладаў давесці, што ў краіне існуе справядлівасць, і аднавіць кантакты з міжнароднай супольнасцю. Вялікія штрафы і забарона займаць кіруючыя пасады для абодвух лідараў азначае толькі адно - намер уладаў падарваць дзейнасці прафзвязу РЭП, нашай сяброўскай арганізацыі ў Беларусі.

«Улічваючы складанае становішча, у якім знаходзяцца Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік, мы лічым іх палітычнымі вязнямі. Мы будзем рабіць усё магчымае, каб вызваліць іх і аказаць ціск на ўрад Беларусі, каб пакласці канец парушэнню правоў працоўных і правоў чалавека, мы будзем рабіць гэта датуль, пакуль справядлівасць не запануе».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках