19 красавiка 2024, Пятніца, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

17-гадовы беларус - кандыдат на патраплянне ў НХЛ у першым раўндзе драфта-2019

17-гадовы беларус - кандыдат на патраплянне ў НХЛ у першым раўндзе драфта-2019
УЛАДЗІСЛАЎ КАЛЯЧОНАК

Уладзіслаў Калячонак атрымаў падвышэнне ў рэйтынгу Цэнтральнага скаўцкага бюро НХЛ да катэгорыі «А».

Беларускі 17-гадовы абаронца клуба "Флінт Файрбэрдс" з лігі Антарыё Уладзіслаў Калячонак атрымаў падвышэнне ў рэйтынгу Цэнтральнага скаўцкага бюро НХЛ да катэгорыі "А". Гэтая акалічнасць будзе ўлічвацца падчас прагляду моладзі ў лістападзе, піша pressball.by.

Гульцы з рэйтынгам "А" ўважаюцца за патэнцыяльных кандыдатаў на патраплянне ў НХЛ у першым раўндзе драфта-2019.

Ён прапусціў нейкі час праз афармленне амерыканскай візы, але яму не спатрэбілася доўгага разварушвання для адаптацыі да стылю гульні ў Паўночнай Амерыцы, - сказаў Дэн Мар, дырэктар NHL Central Scouting. - У яго высокі ўзровень інтэлекту з шайбай ці без яе, ён робіць нядрэнныя падманныя рухі.

Адзначым, што рэйтынг "С" (магчымы выбар на 5-6-м раўндах) атрымалі беларусы Уладзімір Алістраў і Аляксей Пратас.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках