19 красавiка 2024, Пятніца, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КНДР заявіла пра выпрабаванні новай высокатэхналагічнай зброі

5
КНДР заявіла пра выпрабаванні новай высокатэхналагічнай зброі

Пра якую менавіта зброю ідзе гаворка, не ўдакладняецца.

У Паўночнай Карэі прайшлі выпрабаванні новай высокатэхналагічнай тактычнай зброі, паведаміла ў пятніцу, 16 лістапада, дзяржаўнае паўночнакарэйскае агенцтва KCNA, піша dw.com.

За выпрабаваннямі назіраў асабіста паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын. Новая вайсковая распрацоўка павінна «значна павялічыць баявую моц» войска КНДР, падкрэсліла KCNA. У той жа час ніякіх дэталяў пра тып і характарыстыкі гэтай зброі агенцтва не паведаміла.

Сцвярджаецца, што выпрабаванні прайшлі паспяхова.

Пасля спынення паўночнакарэйскіх ракетных і ядзерных выпрабаванняў стасункі Пхеньяна з Сеулам і Вашынгтонам пачалі паступова наладжвацца. З красавіка прайшлі ўжо тры міжкарэйскія саміты на вышэйшым узроўні. У лістападзе КНДР і Паўднёвая Карэя прыступілі да дэмантажу часткі сваіх памежных пастоў.

У чэрвені гэтага года адбылася таксама гістарычная сустрэча Дональда Трампа і Кім Чэн Ына ў Сінгапуры. Чакаецца, што ў найбліжэйшыя месяцы прэзідэнт ЗША і лідар Паўночнай Карэі могуць сустрэцца яшчэ раз.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках