23 красавiка 2024, aўторак, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Краўцэвіч: У Курапатах грамадства перамагло ўладу

1
Алесь Краўцэвіч: У Курапатах грамадства перамагло ўладу
АЛЕСЬ КРАЎЦЭВІЧ

Людзі 30 гадоў баранілі ўрочышча ад антыбеларускіх кіраўнікоў.

Як вядома, усяго ў 20 кіламетрах на паўночны захад ад Менска знаходзіцца Лінія Сталіна. Гэта вайскова-гістарычны музей пад адкрытым небам на месцы былых (дарэчы, адноўленых) фартыфікацыйных збудаванняў. Танкі, гранаты, самалёты і нават праваслаўная каплічка - побач з помнікам Сталіна. Такі грандыёзны і, мабыць, найвялікшы ў свеце помнік сталінізму. А вось на паўночным усходзе Менска - гэта не так і далёка ад Лініі Сталіна - знаходзяцца Курапаты. Месца, дзе сталіністы мінімум дзясяткамі тысяч забівалі нявінных людзей, без перабольшання знішчаючы беларускую нацыю. Ну вось такая сучасная Беларусь, сапраўды краіна кантрастаў, паведамляе «Белсат».

Пра новы дзяржаўны помнік у Курапатах журналісты пагаварылі з доктарам гістарычных навук Алесем Краўцэвічам:

«Улада, якая існуе ў Беларусі, гэта фактычна антыбеларуская ўлада. Яе задача - не дапусціць укаранення ў грамадстве нацыянальнай ідэалогіі, якую яна спрабуе замяніць псеўдаідэалогіяй, што абапіраецца на падзеі нямецка-савецкай вайны 1941-1945 гадоў. Адсюль услаўленне Сталіна - увасабленне моцнай рукі для беларускага дыктатара. Адсюль - старацца знішчыць, не дапусціць ушанавання памяці ў Курапатах.

Тое, што знак паставілі, мае 2 аспекты. Па-першае, грамадства перамагло. Такі ціск, 30 гадоў, людзі ставілі крыжы, людзі прыходзілі, людзі шанавалі. І ўлада паддалася. Яна зразумела, што замоўчваць гэта далей нельга. Але з іншага боку, гэта ўлада не такая дубовая: яна паспрабавала гэтую памяць «прысвоіць» і трохі змяніць яе сэнс. Наколькі я ведаю, сімвал павінен ушаноўваць ахвяры вайны, а там канкрэтна ахвяры сталінскага тэрору...»

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках