25 красавiка 2024, Чацвер, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

120 гадоў таму нарадзіўся ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі

1
120 гадоў таму нарадзіўся ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі

Каталіцкі святар быў адным з лідараў беларускага нацыянальна-вызвольнага руху.

16 лістапада 1898, роўна 120 гадоў таму, нарадзіўся адзін з лідараў беларускага нацыянальна-вызвольнага руху Вінцэнт Гадлеўскі - каталіцкі святар і кіраўнік падполля ў гады нямецкай акупацыі. Быў адным з першых, хто пачаў выкарыстоўваць беларускую мову ў касцёле, піша тэлеграм-канал «Баста».

Вінцэнт Гадлеўскі скончыў Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю і Пецярбуржскую каталіцкую духоўную акадэмію. Яго неаднаразова арыштоўвалі ўлады Польшчы за ягоную палітычную дзейнасць. Пасля падзелу пачатку Другой Сусветнай вайны Вінцэнт Гадлеўскі жыў у Коўне, а затым - у Варшаве і займаўся перакладам на беларускую мову Бібліі і Новага Запавету. Выдаваў газету «Беларускі Фронт».

Менавіта тады на ініцыятыву Вінцэнта Гадлеўскага была заснаваная падпольная «Беларуская незалежнiцкая Партыя», вакол якой аб'ядналіся патрыёты і прыхільнікі самастойнасці нашай краіны. Сотні людзей, якія прайшлі праз гэтую арганізацыю, вялі партызанскую барацьбу за незалежнасць радзімы да сярэдзіны 50-х гадоў.

Падчас нямецкай акупацыі Беларусі ксёндз жыў у Менску, служыў у Касцёле Святых Сымона і Алены. Разам з Янам Станкевічам ён спрабаваў весці культурна-асветніцкую дзейнасць, аднак, іх дзейнасць была забароненая фашыстамі. Неўзабаве Вінцэнт Гадлеўскі пачаў крытыкаваць нямецкую палітыку ў дачыненні да беларускага народа.

15 снежня 1942 года група інтэлігенцыі сабралася ў Генеральным школьным інспектараце, каб ушанаваць гадавіну адкрыцця Першага Усебеларускага кангрэса 1917 года ў Менску. Для канспірацыі вызначылі завесіць вокны. Калі з прывітальным словам да прысутных звярнуўся Вінцэнт Гадлеўскі, раптоўна ў памяшканні згасла святло. Мабыць, гэта была справа рук шпегаў, якія ўжо даўно сачылі за ксяндзом. З успамінаў Вацлава Пануцэвіча, ксёндз запаліў свечкі і сказаў: «Як і першыя хрысціяне, мы збіраемся пры свечках. Мы верым, што справа нашай незалежнасці, за якую змагаўся Першы Усебеларускі кангрэс, і святая перамога будуць за намі». Ксёндз ведаў, што асуджаны, але не прыняў ніякіх спробаў знікнуць. Як хрысціянін, ён наважыў несці свой крыж да канца. Ягонай задачай было захаваць нацыянальны антыфашысцкі супраціў, а таксама людзей, якіх яму ўдалося аб'яднаць.

Нямецкія ўлады арыштавалі Вінцэнта Гадлеўскага 24 снежня 1942 года. Ён быў расстраляны ў Трасцянцы пад Менскам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках