29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Чэхіі заявіў, што не пойдзе ў адстаўку добраахвотна

2
Прэм'ер Чэхіі заявіў, што не пойдзе ў адстаўку добраахвотна
АНДРЭЙ БАБІШ

У Празе ўсчаліся пратэсты праз скандал вакол паездкі сына палітыка ў Крым.

Прэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш эмацыйна адрэагаваў на заклікі да ягонай адстаўкі і заявіў, што ні за што ў жыцці не пакіне пасаду добраахвотна.

Пра гэта ён заявіў у пятніцу раніцай перад вылетам у Брусэль, паведамляе выданне Novinky.

"Я толькі хацеў бы сказаць, што ніколі не пайду ў адстаўку. Ніколі. І хай усе пра гэта ведаюць. Ніколі", - заявіў Бабіш.

Ён таксама падзякаваў прэзідэнту Зэману за абяцанне ўпаўнаважыць яго сфармаваць новы кабінет у выпадку магчымай адстаўкі.

Нагадаем, Сэнат Чэхіі ў чацвер прыняў рэзалюцыю з заклікам да прэм'ер-міністра Андрэя Бабіша сысці ў адстаўку. Гэта звязана са скандалам вакол сына прэм'ер-міністра, які заявіў, што ў мінулым годзе бацька распарадзіўся гвалтоўна вывезці яго ў Крым, каб схаваць ад карупцыйнага расследавання.

Бабіш-малодшы разам з бацькам і некалькімі іншымі сямейнікамі фігуруюць у так званай справе "Гнёзды бусла" аб махінацыях са сродкамі ЕЗ.

Прэм'ер-міністр адмежаваўся ад скандалу і заявіў, што "Гняздо бусла" падчас запыту аб атрыманні гранта належала ягоным дзецям.

15 лістапада на цэнтральныя вуліцы Прагі выйшлі тысячы людзей з патрабаваннем адстаўкі прэм'ер-міністра Андрэя Бабіша праз скандал.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках