28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дзікунства. Хтосьці захацеў зламаць сфармаваную сістэму пасажырскіх перавозак»

7
«Дзікунства. Хтосьці захацеў зламаць сфармаваную сістэму пасажырскіх перавозак»

Гэта калі б выканкам дазволіў уваход у прадуктовую краму толькі аднаму кліенту.

Менгарвыканкам у апошні дзень лета зарэгістраваў новае галіновае аб'яднанне - Міжрэгіянальную асацыяцыю аўтамабільных перавозчыкаў (МААП). Стварэннем гэтай структуры транспартныя кампаніі адрэагавалі на змяненне правілаў пасажырскіх перавозак. Што не задавальняе і над чым плануюць працаваць, выданню «Белорусы и рынок» распавёў старшыня МААП Павел Якімовіч.

- Павел Аляксандравіч, раскажыце, хто ўвайшоў у склад Асацыяцыі, і чые інтарэсы яна прадстаўляе?

— Заснавалі асацыяцыю вознікі міжгародніх перавозак для абароны сваіх інтарэсаў ды інтарэсаў усёй транспартнай супольнасці Рэспублікі Беларусь. У склад МААП увайшлі і працягваюць уступаць удзельнікі рынку - рэгулярныя і нерэгулярныя перавозчыкі. У нашы шэрагі таксама просяцца таксісты.

- Што стала асноўнай рухальнай сілай для аб'яднання ў МААП суб'ектаў гаспадарання?

- Асноўнай рухальнай сілай стала несправядлівае стаўленне да перавозчыкаў. Мінтранс увёў усіх у зман, абвясціўшы, што перавозчыкі нерэгулярных рэйсаў абавязаны перайсці ў рэгулярныя і альтэрнатывы гэтаму проста няма. Тады ніхто з Мінтранса нічога не тлумачыў. Аператары толькі ствараліся і не мелі нават дамоў, каб паказаць іх прадпрымальнікам. Усіх проста змушалі да рэгулярных рэйсаў.

Былі і правакацыі: перавозчыкам тэлефанавалі і казалі, што ваш канкурэнт ужо атрымаў карткі і пачынае працаваць у рэгулярных перавозках, таму і вы падавайце дакументы, пакуль яшчэ ёсць час.

Аднак, праверыўшы інфармацыю ў перавозчыкаў, мы высветлілі, што яна не адпавядае рэчаіснасці: на «рэгулярку» ён не пераходзіў і не збіраецца. І такіх прыкладаў мноства. Вядома, пасля такіх дзеянняў давер да сістэмы Мінтранса моцна знізіўся.

- Чаго, па-вашаму, дамагаліся чыноўнікі такімі дзеяннямі?

- У нас стварылася ўражанне, што галоўнай мэтай было на заканадаўчым узроўні прыбраць з рынку перавозак моцных гульцоў, якія складаюць канкурэнцыю кампаніям Мінтрансу. Галіновае міністэрства ўзяло і ўкараніла ў схему, якая паспяхова дзейнічае шмат гадоў, зусім лішні элемент - аператара.

Цяпер для працы трэба стварыць асобную юрыдычную асобу ў статусе «замоўцы». Уявіце, што ў вас ёсць транспартная кампанія і вы хочаце выконваць паслугу як перавозчык, але кліенты не могуць вам патэлефанаваць і замовіць яе, бо цяпер гэты званок павінен прыняць аператар, гэта значыць іншая юрыдычная асоба. Пры гэтым перавозчык павінен мець толькі аднаго «замоўцу». Чаму? Гэта як калі б выканкам дазволіў уваход у прадуктовую краму толькі аднаму кліенту. Дзікунства!

- Над чым вы працуеце сёння ў рамках асацыяцыі?

- На базе МААП практычна закончаныя работы для стварэння нацыянальнай электроннай платформы для збору і апрацоўкі замоў на пасажырскія перавозкі. Яна ужо тэстуецца ў некалькіх кірунках. Больш за 85% чальцоў Асацыяцыі выказалі жаданне далучыцца да гэтай платформы. Так што найбліжэйшым часам грамадзяне нашай краіны змогуць карыстацца адзіным сайтам для таго, каб перамяшчацца па ўсёй тэрыторыі Беларусі, а таксама рэзерваваць паездкі з дапамогай мабільных дадаткаў. Адначасова мы разглядаем прапановы аб партнёрстве, якія паступаюць ад перавозчыкаў з суседніх дзяржаў.

- Як цяпер ідуць справы ў галіне? Якія настроі ў перавозчыкаў?

- Зацвярджэнне ўрадам новых правілаў аўтамабільных перавозак сустрэтае ўсімі вельмі негатыўна. І рэгулярныя, і нерэгулярныя перавозчыкі вымушаныя падладжвацца пад тое, што «напрымалі» заканадаўцы. У выніку рэгулярныя перавозчыкі вымушаныя парушаць закон у раздзеле прыёму і рэзервавання тэлефонных званкоў. Паводле закону гэта павінен рабіць аператар.

Зразумела, так не можа прадаўжацца доўга. Рана ці позна тыя, хто працуе ў рэгулярных перавозках, будуць вымушаныя перадаць аператарам кліенцкую базу, якую напрацоўвалі гадамі. А гэта, паўтаруся, знішчэнне бізнэсу на заканадаўчым узроўні. Па-іншаму назваць гэта я не магу. «Нерэгулярнікі» таксама вымушаныя падладжвацца пад новыя правілы, мець дадатковыя выдаткі, напрыклад, на замену касавых апаратаў.

- Павел Аляксандравіч, ці стае вам сіл адначасова займацца і ўласным бізнэсам, і справамі асацыяцыі?

- Сіл стае. Тым больш што, акрамя старшыні, у штаце МААП ёсць сакратар, юрыст і як мінімум чалавек трыццаць саміх перавозчыкаў, якія дапамагаюць разглядаць многія пытанні. Нават не думаў, што мы створым настолькі арганізаваную сістэму.

- Галіновым асацыяцыям, перш за ўсё нядаўна створаным, не так лёгка ўвайсці ў кантакт з органамі дзяржкіравання, каб пачаць сапраўды ўплываць на законатворчасць, асабліва калі пазіцыя бізнэсу разыходзіцца з меркаваннем чыноўнікаў. Якім чынам вы маеце намер дасягнуць пастаўленых мэтаў?

- Я мяркую, што такія правілы пасажырскіх перавозак сталі вынікам лабізму інтарэсаў некаторых прадпрымальнікаў і кампаній Мінтранса. Нездарма меркаванне рабочай групы, створанай пры Радзе развіцця прадпрымальніцтва, разышлося з пазіцыяй Мінтрансу. Рада падрыхтавала аналітычную нататку, паказаўшы на нерацыянальнасць падыходу, прапанаванага галіновым рэгулятарам. Мінтранс спаслаўся на тое, што меркаванне Рады ў развіцці прадпрымальніцтва носіць толькі рэкамендацыйны характар. Мяркую, гэта несумленна, несправядліва, нярынкава. Гэта ўжо занадта. Мы будзем выкарыстоўваць усе магчымыя рэсурсы, каб абараніць інтарэсы пасажырскіх вознікаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках