20 красавiка 2024, Субота, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрэза Мэй: Брытанія выйдзе з-пад юрысдыкцыі Еўрапейскага суда

2
Тэрэза Мэй: Брытанія выйдзе з-пад юрысдыкцыі Еўрапейскага суда
ТЭРЭЗА МЭЙ
ФОТА: GETTY IMAGES

Пастанова ЕЗ будзе распаўсюджвацца на Вялікабрытанію толькі на час пераходнага перыяду.

Прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што пасля Brexit каралеўства выйдзе з-пад юрысдыкцыі Еўрапейскага суда. Такім чынам выхад Брытаніі з ЕЗ адаб'ецца і на стасунках Лондана з юрыдычнымі структурамі звязу, паведамляе zn.ua.

«Мы больш не будзем знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Еўрапейскага суда», - сказала яна ў пятніцу ў эфіры брытанскай радыёстанцыі LBC.

Брытанскі кабінет міністраў узгадніў 585-старонкавы праект пагаднення аб Brexit. Пагадненне прадугледжвае «мяккі» сцэнар выхаду Брытаніі з ЕЗ. Угода прадугледжвае, што ўсе пастановы, прынятыя Еўрапейскім судом, будуць распаўсюджвацца на Вялікабрытанію толькі на час пераходнага перыяду. Чакаецца, што пераходны перыяд будзе доўжыцца да 31 снежня 2020 года, але ва ўрадзе адзначылі, што ён можа быць прадоўжаны на нявызначаны тэрмін.

15 лістапада чатыры брытанскія міністры падалі ў адстаўку праз угоду аб Brexit. З пасад сышлі міністр юстыцыі Раніл Джаявардэна, міністр у справах Паўночнай Ірландыі Шайлеш Вара, міністр Brexit Дамінік Рааб і міністр працы і пенсійных спраў Эстэр Маквей.

Раней паведамлялася, што 11 з 25 міністраў урада Мэй выступілі супраць ейнага плана Brexit.

Праз Brexit у адстаўку сышлі ўжо некалькі брытанскіх міністраў, у тым ліку галоўны перамоўшчык аб выхадзе Брытаніі Дэвід Дэвіс і кіраўнік МЗС Барыс Джонсан - прыхільнікі «жорсткага» Brexit, у той час як прэм'ерка Тэрэза Мэй абрала «мяккі» выхад каралеўства з ЕЗ.

Нагадаем, 12 ліпеня ўрад Мэй падаў свой план аб Brexit. Мінфін Брытаніі прадугледзеў больш за тры мільярды даляраў, пралічваючы розныя сцэнары Brexit.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках