23 красавiка 2024, aўторак, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецтрыбунал ААН прысудзіў лідараў чырвоных кхмераў да пажыццёвага зняволення

5
Спецтрыбунал ААН прысудзіў лідараў чырвоных кхмераў да пажыццёвага зняволення
НУОН ЧЭА

Рэжым чырвоных кхмераў пад кіраўніцтвам Пол Пота кіраваў у Камбоджы з 1975 да 1979 года.

У пятніцу, 16 лістапада, спецыяльны трыбунал Арганізацыі Аб'яднаных Нацый вынес прысуд двум пакінутым у жывых лідарам чырвоных кхмераў.

Як паведамляе «Нямецкая хваля», галоўны ідэолаг рэжыму Пол Пота Нуон Чэа і былы кіраўнік Кампучыі Кхіеу Сампхан былі прызнаныя вінаватымі ў генацыдзе мусульман народнасці чам і этнічных в'етнамцаў.

Згодна з пастановай суда, абодва абвінавачаныя былі асуджаныя на пажыццёвае зняволенне.

Пры гэтым раней яны ўжо атрымалі пажыццёвыя тэрміны за іншыя злачынствы супраць чалавечнасці.

Адзначым, што рэжым чырвоных кхмераў пад кіраўніцтвам Пол Пота кіраваў у Камбоджы з 1975 да 1979 года.

Яго ідэалогія грунтавалася на мааізме, камунізме аграрнага кшталту, а таксама непрыманні ўсяго заходняга і сучаснага.

Кіраванне чырвоных кхмераў адзначылася маштабнымі рэпрэсіямі паводле класавай прыкметы.

У выніку пакаранняў смерцю, голаду, хвароб, катаванняў і прымусовай працы была знішчана амаль чвэрць насельніцтва краіны (блізу 2 млн чалавек).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках