19 красавiка 2024, Пятніца, 6:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лондане ўручылі прэмію Магніцкага

1
У Лондане ўручылі прэмію Магніцкага
ФОТА: MARCUS KOLGA/TWITTER

Сярод лаўрэатаў прэміі - Алег Сянцоў, Аляксей Навальны, Джон МакКейн.

У Лондане 15 лістапада ўручылі прэмію імя Сяргея Магніцкага, адным з яе лаўрэатаў стаў асуджаны ў РФ ўкраінскі рэжысёр Алег Сянцоў. Як піша gordonua.com, пра гэта паведамляе інтэрнэт-рэсурс расейскага апазіцыянера Міхаіла Хадаркоўскага «МБХ медыя».

Лаўрэатамі прэміі імя Сяргея Магніцкага сталі сем чалавек, сярод іх, акрамя Сянцова, - расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны, праваабаронца Зоя Светава, юрысты з Гватэмалы Жазэ Раланда Альварада і Вікторыя Сандавал, брытанскі журналіст-даследчык Эліёт Хігінс. Пасмяротна прэмія была ўручаная амерыканскаму сэнатару Джону МакКейну.

Прэмія імя Магніцкага заснаваная ў 2015 годзе. Яна прысуджаецца за выдатныя заслугі ў сферы журналісцкіх расследаванняў, за дасягненні ў галіне абароны правоў чалавека, за выдатны ўклад у глабальную кампанію ў справе Магніцкага, за найлепшую адвакацкую дзейнасць у абароне правоў чалавека не толькі ў Расеі, але і ў іншых краінах.

У 2015 годзе прэмія была ўручаная ў першы раз - пасмяротна яе прысудзілі забітаму расейскаму апазіцыянеру Барысу Нямцову.

Расейскі юрыст Сяргей Магніцкі памёр у 2009 годзе ў следчым ізалятары ў Маскве ва ўзросце 37 гадоў ад сардэчных праблем. Расейскія праваабаронцы сцвярджаюць, што прадстаўнікі ўлады свядома ігнаравалі дрэнны стан ягонага здароўя, каб прымусіць замаўчаць з нагоды выяўленых ім падатковых злоўжыванняў супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках