25 красавiка 2024, Чацвер, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прарэктар Інстытута расейскай мовы абвясціў «шпіль» словам года

2
Прарэктар Інстытута расейскай мовы абвясціў «шпіль» словам года

У 2018 годзе слова набрала папулярнасць праз згадкі ў сацсетках Пятрова і Башырава.

Прарэктар Дзяржаўнага інстытута расейскай мовы імя А.Пушкіна Міхаіл Асадчы абвясціў «шпіль» словам 2018 года. Як паведамляе «Радыё Свабода», пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю агенцтву «Масква».

Са словах Асадчага, раней гэта слова выкарыстоўвалася рэдка, але ў 2018 годзе набрала папулярнасць праз згадкі ў сацсетках Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава. Брытанскія ўлады абвінавачваюць іх у атручванні былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі ў Салсбэры. Людзі, якія назваліся Пятровым і Башыравым, заявілі ў эфіры канала RT, што прыязджалі ў брытанскі горад паглядзець на «знакаміты «Салсбэрецкі сабор» і яго шпіль. Гэта спарадзіла мноства мэмаў к сацыяльных сетках.

Міхаіл Асадчы таксама заявіў, што другім паводле папулярнасці стала слова "пенсійны" - праз рэформу, якая падвышае ўзрост выхаду на пенсію ў Расеі. Прарэктар інстытута падкрэсліў, што абодва словы з'яўляюцца яго асабістымі выбарам, на які, у тым ліку, паўплывала "наяўнасць сімвалічнага сэнсу, значнага для грамадства".

Раней Оксфардскі слоўнік назваў словам 2018 года прыметнік «таксічны» (toxic). Паводле версіі аўтараў даследавання, яно адлюстроўвае настрой гэтага года і мае патэнцыял стаць тэрмінам культурнага значэння. У тлумачэнні таксама адзначалася, што словазлучэнне «таксічны хімікат» мае асаблівае значэнне, бо атручэнне Скрыпалёў сёлета ўзрушыла ўвесь свет.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках