28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алкаголь у крамах падаражэе да Новага года?

14
Алкаголь у крамах падаражэе да Новага года?

Гандлёвым пунктам забаранілі рабіць розную нацэнку на замежнае і айчыннае спіртное.

З 17 снежня ў кожнай краме павінны быць аднолькавыя нацэнкі на моцны алкаголь, такую пастанову прынялі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ), піша kp.by.

Гэта датычыцца ўсіх напояў, мацнейшых за 28%, адной класіфікацыі - і беларускіх, і замежных. Гэта значыць, у аднолькавых варунках будуць, да прыкладу, армянскі і беларускі каньяк, фінская і беларуская гарэлка.

Цяпер, атрымліваецца, альбо танны алкаголь падаражэе, альбо дарагі - патаннее. Прычым суму гэтай самай аднолькавай нацэнкі кожная крама па-ранейшаму ўстанаўлівае самастойна.

Грамадскага харчавання змены, хутчэй за ўсё, не закрануць. Нагадаем, з 26 лютага гэтага года бары і кавярні самі вызначаюць нацэнку на кактэйлі і моцны алкаголь на разліў. Нацэнкі на беларускі алкаголь у грамадскім харчаванні неабмежаваныя.

- Агулам нацэнка 230 - 250% на беларускі алкаголь і 280 - 300% - на замежны. Вядома, мы сочым за сярэднімі коштамі ў крамах і рэгулюем свае. Але наўрад ці новаўвядзенне МАРГ адаб'ецца на нашых коштах. Мы ж не ў раздробных крамах набываем спіртное. А з пастаўшчыкамі і вытворцамі ў нас свае правілы супрацоўніцтва, - паведамілі ў адной з менскіх рэстарацый.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках