19 красавiка 2024, Пятніца, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названая самая папулярная ежа будучага

4
Названая самая папулярная ежа будучага
ПІТАЯ

Эксперты склалі спіс «модных» прадуктаў.

Супрацоўнікі супермаркета Whole Foods - экспэрты, якія спецыялізуюцца на спажывецкіх перавагах у галіне ежы і напояў, - склалі спіс самых «модных» прадуктаў 2019 года. Пра гэта паведамляе Independent (пераклад - lenta.ru).

Даследнікі сцвярджаюць, што найбольш папулярнымі стануць стравы заходняга ўзбярэжжа Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Азіі і Акіяніі, а таксама рэдкія прадукты, такія як каракаціцы, паста з крэветак і багавінне. Акрамя таго, экзатычная садавіна (напрыклад, гуава, маракуя і пітая) заменяць звыклыя бананы і яблыкі.

Яшчэ больш запатрабаванай стане ўзбагачаная прабіётыкамі ежа (гранола, аўсянка і батончыкі з зернем) і закускі, якія змяшчаюць тлушчы: курыныя і мясныя чыпсы ці папкорн.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках