20 красавiка 2024, Субота, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Комлік: У нашай краіне магчымае ўсялякае

3
Ігар Комлік: У нашай краіне магчымае ўсялякае

Чаму следчыя не вяртаюць прафсаюзным лідарам тэхніку?

Паводле «справы прафзвязаў» ужо вынеслі пастановы раённы і Менскі гарадскі суд, а кампутарную тэхніку, якую забралі падчас ператрусу яшчэ ў жніўні мінулага года, следчыя па-ранейшаму не вяртаюць.

«Гэта выглядае як здзек са здаровага сэнсу», - заявіў сайту palitviazni.info лідар незалежнага прафзвязу РЭП Ігар Комлік.

Нагадаем, што 9 лістапада ў Менскім гарадскім судзе лідары прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік абскардзілі прысуд ад 24 жніўня 2018 года, якім іх прызначылі вінаватымі на падставе ч.2 арт.243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («ухіленне ад выплаты падаткаў у значнай суме»).

Суд Савецкага раёна прысудзіў кіраўнікоў прафзвязу РЭП да 4 гадоў абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу з забаронай займаць кіроўныя пасады тэрмінам на 5 гадоў. У скарзе лідары прафзвязу прасілі спыніць гэтую крымінальную справу, але Менскі гарадскі суд пакінуў вырак раённага ў дзеянні.

Менскі гарадскі суд пакінуў у дзеянні пастанову раённага суда.

«Кампутарную тэхніку следчыя нам дагэтуль не вярнулі, нягледзячы на тое, што справу разгледзелі ўжо дзве судовыя інстанцыі і прайшло больш за год з тых часоў, як кампутары забралі, - адзначае Ігар Комлік. - Але ў нашай краіне магчымае ўсякае. Напрыклад, «справа патрыётаў» наогул не дайшла да суда, а людзям вярнулі тэхніку толькі практычна праз год».

Са слоў Ігара Комліка, яны звярталіся з неаднаразовымі просьбамі вярнуць тэхніку, але следчыя казалі, што, маўляў, яна ім пакуль самім патрэбная.

«Для чаго? Нікому невядома, - кажа Ігар Комлік. - Гэта выглядае як здзек са здаровага сэнсу. Усім зразумела, што гэтая тэхніка дзесьці пыліцца на складзе, але не аддаюць прынцыпова. І невядома, у якім стане вернуць яе. Неяк у нашым прафзвязе ўжо быў ператрус, і тады таксама забралі тэхніку. Дык вось аддалі яе ў абсалютна непрацоўным стане. Спецыяльна спалілі ўсе платы, таму кампутары ператварыліся ў металалом. Робяць усё, каб нам было складаней працаваць».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках