19 красавiка 2024, Пятніца, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg ацаніў страты расейскай эканомікі ад санкцый

2
Bloomberg ацаніў страты расейскай эканомікі ад санкцый

Санкцыі значна ўплываюць на ВУП Расеі.

Экспэрты Bloomberg пабудавалі эканамічную мадэль, якая дэманструе, як магла развівацца расейская эканоміка, калі б заходнія краіны з 2014 года не ўводзілі санкцыі супраць Расеі. Розніца паміж фактычным і патэнцыйным (без санкцый) тэмпам росту расейскай эканомікі, паводле ацэнак Bloomberg, дасягае 10%, піша РБК.

Разлічыць, які менавіта ўнёсак санкцый, досыць складана, прызнаюць экспэрты. Напрыклад, уплыў на эканоміку таксама зрабіла падзенне коштаў нафты з другой паловы 2014 года, адзначае Bloomberg, аднак толькі гэтым цяперашні ўзровень развіцця расейскай эканомікі растлумачыць нельга.

«Простае параўнанне тэмпаў росту ВУП са зменамі коштаў нафты,

з папраўкай на інфляцыю, мяркуе, што падзенне коштаў нафты можа растлумачыць крыху больш за 4% гэтай розніцы», - гаворыцца ў даследаванні. Астатнія 6% розніцы прыпадаюць на санкцыі і іншыя фактары, такія, як структурныя змены ў эканоміцы і запаволенне тэмпаў развіцця эканомікі ў свеце агулам, рэзюмавалі аўтары.

Мадэляванне Bloomberg таксама паказвае, што ў доўгатэрміновай перспектыве санкцыі прадоўжаць неспрыяльна ўплываць на эканоміку Расеі. Нягледзячы на тое, што Расея праводзіць палітыку накаплення рэзерваў для стабілізацыі эканомікі, санкцыі, імаверна, перашкодзяць Расеі дасягнуць паказчыка тэмпаў росту, большых за 3% да 2021 года, піша Bloomberg.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках