25 красавiка 2024, Чацвер, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шуневіч аб працоўных лагерах: Эксперымент выявіўся «ўдалым»

57
Шуневіч аб працоўных лагерах: Эксперымент выявіўся «ўдалым»
ІГАР ШУНЕВІЧ

Кіраўнік МУС хоча «прымножыць досвед».

Эксперымент у «сацыялізацыі асуджаных» у сельгаспрадпрыемстве «Хутар-Агра» ў Светлагорскім раёне можна назваць удалым, мяркуе міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч, піша nn.by.

У 2017 годзе агракомплекс быў перададзены Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС. На думку міністра, эксперымент з новым падраздзяленнем удалы. Па-першае, з самага пачатку задума была «добра пралічаная эканамічна». Па-другое, значэнне і месца гэтага прадпрыемства ў сістэме МУС абгрунтаванае патрэбай у сельгаспрадукцыі і ўнутраных войскаў, і Дэпартамента выканання пакаранняў.

«Думаю, рана ці позна мы прымножым досвед эксперыменту. Дзе і як, пакуль казаць рана - трэба яшчэ некалькі сезонаў прайсці, каб выйсці на нейкі рытм і разумець патрэбу міністэрства ў такіх прадпрыемствах», - растлумачыў міністр.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках