19 красавiка 2024, Пятніца, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Турцыі прайшлі масавыя арышты дзеячаў культуры і навукоўцаў

2
У Турцыі прайшлі масавыя арышты дзеячаў культуры і навукоўцаў

Усе арыштаваныя мелі дачыненне да арганізацыі Anadolu Kültür.

У Турцыі супрацоўнікі праваахоўных органаў правялі спецаперацыі, падчас якіх затрымалі больш за дзесяць навукоўцаў і дзеячаў культуры.

Пра гэта паведамляе DW.

Усе арыштаваныя мелі дачыненне да арганізацыі Anadolu Kültür. Летась прысудзілі да зняволення кіраўніка гэтай культурнай арганізацыі Османа Кавалу. Гэтым разам сярод затрыманых - намеснік Кавалу, сябра праўлення арганізацыі, а таксама дырэктар.

Арыштавалі і шэраг выкладчыкаў універсітэтаў як у Стамбуле, так і ў іншых гарадах. Увогуле быў выдадзены ордэр на арышт 20 чалавек, з якіх пакуль арыштаваныя 12.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках