29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брытаніі прызначылі новага міністра ў пытаннях Brexit

У Брытаніі прызначылі новага міністра ў пытаннях Brexit

Папярэдні міністр падаў у адстаўку праз праект пагаднення аб выхадзе Брытаніі з ЕЗ.

У Вялікабрытаніі прызначылі новага міністра ў пытаннях Brexit - ім стаў малодшы міністр у пытаннях аховы здароўя Стывен Барклай.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на ВВС.

Барклай заменіць на гэтай пасадзе Дамініка Рааб, які ўчора падаў у адстаўку праз нязгоду з умовамі праекта пагаднення аб выхадзе Брытаніі з ЕЗ.

Рааб стаў другім міністрам у пытаннях Brexit, які падаў у адстаўку. У ліпені сышоў у адстаўку папярэдні міністр Дэвід Дэвіс праз нязгоду з урадавай стратэгіяй супрацоўніцтва Вялікабрытаніі з ЕЗ пасля Brexit.

Барклай -дэпутат парламента Вялікабрытаніі і падтрымліваў кампанію «Leave» (за выхад з ЕЗ) на рэферэндуме 2016 года. Ён быў міністрам у дэпартаменце аховы здароўя.

Перад тым, як стаць дэпутатам, Барклай быў адвакатам страхавой кампаніі, а затым рэгулятарам ва Упраўленні фінансавых паслуг. Ён таксама працаваў у банку Barclays у якасці кіраўніка аддзела процідзеяння адмыванню грошай і санкцый.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках