29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы збіраюць подпісы за зруйнаванне скандальнага гарадавога

25
Беларусы збіраюць подпісы за зруйнаванне скандальнага гарадавога

Помнік гарадавому - маламастацкі твор.

Блогер Яўген Ліпковіч стварыў петыцыю на сайце Petitions.by за зруйнаванне помніка гарадавога ў Менску, паведамляе «Белсат».

Аўтар петыцыі прапануе зруйнаваць скульптуру, якая, з ягоных слоў, «правакуе жыхароў і супрацоўнікаў міліцыі на неадэкватныя дзеянні». Сам помнік гарадавому ён называе «маламастацкім творам» і «металічным ідалам».

На думку Ліпковіча, «да цяперашняга вандалізму не дайшло», але тое, што міліцыянты прымусілі хлопца прасіць прабачэння перад помнікам, ён называе «беспрэцэдэнтнымі дзеяннямі» і заклікае «ліквідаваць раздражняльніка грамадскай думкі».

Нагадаем, 15 лістапада МУС Беларусі апублікавала відэа, на якім бачна, як хлопец ударыў скульптуру гарадавога ў цэнтры Менска. Міліцыянты распавядаюць, як затрымалі «парушальніка», а потым сам хлопец прыносіць прабачэнні на камеру.

Гэтая гісторыя набыла рэзананс - беларускія карыстальнікі сацыяльных сетак зладзілі флэш-моб, у якім просяць прабачэння перад рознымі помнікамі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках