20 красавiка 2024, Субота, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Задзяленаў: У Наваполацку да такога давялі хакей!

1
Сяргей Задзяленаў: У Наваполацку да такога давялі хакей!
СЯРГЕЙ ЗАДЗЯЛЕНАЎ
ФОТА: TELEGRAF.BY

«Там ні працы, нічога», – кажа экс-нападнік зборнай Беларусі.

42-гадовы экс-нападнік нацыянальнай каманды Беларусі Сяргей Задзяленаў сёння працуе ў клубе ААЭ "Абу-Дабі Стормз". Галоўным трэнерам каманды з'яўляецца яшчэ адзін беларус – Арцём Сянькевіч. Аўтар pressball.by Андрэй Вашкевіч наведаў матч у Абу-Дабі і распытаў Задзяленава пра надзённае.

– Першапачаткова яны, напэўна, не ведалі, хто такі Задзяленаў і іншыя нашы легіянеры. Але я думаю, паглядзелі ў інтэрнэце і зрабілі высновы: хто, дзе і як гуляў. Вучаць расейскую марудна, пытаюцца, што якое слова азначае. Жыццё тут мяне ў гэтым плане ўразіла: усе прыязныя. Ставяцца да цябе па-добраму. Хлопцы-эміратцы вясёлыя. Заўсёды ў распранальні смяюцца, на арабскай увесь час абменьваюцца жартамі. Мне ў Абу-Дабі вельмі падабаецца. Рады, што сюды прыехаў.

Так жыву я ў асноўным у Наваполацку і Менску. Дачка ў сталіцы, яна ўжо дарослая. Сын – у Наваполацку. А там да такога давялі хакей, што дзеці ўжо паўгода не катаюцца! Там ні працы, нічога. А хочацца ўжываць трэнерскія ўменні на лёдзе, а не ў залах. Дай бог, каб там усё наладзілася. Дзяцей проста шкада.

У мяне сын таксама займаецца. Ён 2009 года нараджэння. Цяпер якраз такі час, калі трэба больш катацца. А лёду няма. Цяпер вось вакацыі. Ён іх усе ў Менску прабыў, яго на лёд там вадзілі. А ў кагосьці ў бацькоў няма магчымасцяў у фінансавым плане дзіця звазіць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках