18 красавiка 2024, Чацвер, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Аргенціне знайшлі зніклую год таму падводную лодку

1
У Аргенціне знайшлі зніклую год таму падводную лодку
ФОТА: KP.RU

Аргенцінскую падводную лодку San Juan знайшлі на глыбіні 800 метраў пры дапамозе тэлекіраванага падводнага апарата.

Амерыканская кампанія Ocean Infinity выявіла аргенцінскую падводную лодку San Juan, якая знікла ў лістападзе 2017 года. Пра гэта паведамляе прэс-служба ваенна-марскіх сілаў Аргенціны.

Яна была знойдзеная пры дапамозе тэлекіраванага падводнага апарата на глыбіні 800 метраў, піша gordonua.com.

Пра страту сувязі з San Juan, на борце якой знаходзіліся 44 чалавекі, у ВМС Аргенціны паведамілі 17 лістапада. Падлодка ішла з порта Ушуая ў порт Мар-дэль-Плата ў цэнтральным рэгіёне краіны.

19 лістапада ВМС Аргенціны паведамілі, што атрымалі сем сігналаў з субмарыны. Яны доўжыліся ад чатырох да 36 секундаў. Кантакт устанавіць не атрымалася.

22 лістапада выданне Clarin напісала, што самалёт ВПС ЗША падчас пошукаў аргенцінскай падлодкі выявіў вялікі "металічны аб'ект".

23 лістапада прадстаўнік ваенна-марскіх сілаў краіны Энрыке Бальбі паведаміў, што ў раёне знікнення аргенцінскай падводнай лодкі San Juan была зафіксаваная "анамальная, няядзерная, магутная і кароткая падзея".

1 снежня Аргенціна спыніла аперацыю выратавання 44 маракоў зніклай падводнай лодкі San Juan і пачала аперацыю пошуку самой субмарыны.

У амерыканскай ваенна-марской выведцы прыйшлі да высновы, што корпус падводнай лодкі San Juan пад ціскам акіянічных водаў быў цалкам разбураны цягам 40 мілісекундаў, экіпаж загінуў імгненна.

San Juan пабудавалі ў Нямеччыне, у склад ВМС Аргенціны субмарына ўвайшла ў 1985 годзе. Даўжыня дызельнай падлодкі дасягае 66 метраў, яна развівае хуткасць да 25 вузлоў. Судна такога тыпу можа знаходзіцца пад вадой да двух дзён, не выходзячы на паверхню.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках