23 красавiка 2024, aўторак, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску «супрацоўнікі энэрганагляду» рабуюць пенсіянераў

3
У Менску «супрацоўнікі энэрганагляду» рабуюць пенсіянераў

Псеўдасупрацоўнікі сацслужбаў прадаўжаюць фігураваць у зводках.

Маскоўскім (г. Менска) раённым аддзелам Следчага камітэта закончанае расследаванне крымінальнай справы аб крадзяжы.

Паводле звестак следства, 38-гадовая неаднаразова асуджаная нараджэнка Бабруйска пад выглядам кантралёркі энэрганагляду шляхам падману пранікала ў жыллё пажылых грамадзянаў, дзе выкрадала грашовыя сродкі і іншыя матэрыяльныя каштоўнасці, паведамляе прэс-служба пресс-служба СК.

Так, у чэрвені сёлета абвінавачаная, на падставе праверкі працаздольнасці лічыльніка ўліку электраэнэргіі, увайшла ў кватэру, папрасіла гаспадара паказаць дамову энэргазабеспячэння і дакументы на лічыльнік. Калі 89-гадовы мужчына рыхтаваў паперы, выкрала належныя яму грашовыя сродкі сумай больш за 200 рублёў.

Праз некалькі дзён такім самым спосабам скрала кашалёк і скарбонку з грашовымі сродкамі, якія належаць пажылым грамадзянам, прычыніўшы тым самым шкоду на агульную суму больш за 100 рублёў.

У ходзе расследавання была праведзеная праверка паказанняў на месцы, на месцы жыхарства абвінавачванай канфіскаваная выкрадзеная скарбонка.

Дзеянні жанчыны кваліфікаваныя паводле ч. 2 арт. 205 (крадзеж) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Маёмасная шкода была пакрытая ў поўным аб'ёме.

За здзейсненыя злачынствы ў кастрычніку 2018 года пачаў законнае дзеянне абвінаваўчы прысуд.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках