23 красавiка 2024, aўторак, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надвор'е ў Беларусі зменіцца

Надвор'е ў Беларусі зменіцца

У найбліжэйшыя дні надвор'е вызначае халодны антыцыклон.

Пра гэта паведамляе карэспандэнт агенцтва «Менск-Навіны» са спасылкай на Белгідрамет.

Удзень у суботу, 17 лістапада, тэмпература паветра ў краіне складзе ад -2 да 4°С. Атмасферны ціск пачне зніжацца. У сталіцы абыдзецца без ападкаў. Калі з раніцы ў горадзе ад -5 да -7°С, то ўдзень тэмпература паветра павысіцца і застанецца ў межах ад -1 да +1°С, вечарам зноў стане халадней – ад -1 да -3°С.

У нядзелю і панядзелак надвор'е ў Беларусі зменіцца. Ужо 18 лістапада на значнай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, мокры снег. Ноччу і раніцай месцамі чакаюцца слабы туман і галалёд, на асобных адрэзках дарог – галалёдзіца. Начны мінімум тэмпературы паветра – ад -4 да +2°С (па паўднёвым усходзе ад -5 да -8°С), яе дзённы максімум – ад -1 да +5°С.

У панядзелак, 19 лістапада, зноў жа на большай частцы Беларусі прагназуюць кароткачасовыя ападкі пераважна ў выглядзе мокрага снегу. Ноччу паветра астыне ў межах ад -5 да +2°С, а ўдзень прагрэецца ў дыяпазоне ад -3 да +3°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках