23 красавiка 2024, aўторак, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Белавежскай пушчы ўсталююць першы ў свеце помнік Новаму году

10
У Белавежскай пушчы ўсталююць першы ў свеце помнік Новаму году
ФОТА: NPBP.BY

Скульптурная кампазіцыя будзе інтэрактыўнай.

Адзіны ў свеце памятны знак Новаму году адкрыюць у Белавежскай пушчы 8 снежня.

Каваная мастацкая кампазіцыя з'явіцца побач з галоўнай ялінкай у маёнтку Дзеда Мароза, паведамляецца на афіцыйным сайце нацыянальнага парку. Памятны знак уяўляе сабой лічбоўнік гадзінніка, які паказвае час «без дзвюх хвілінаў Новы год», на ім стаяць валёнкі Дзеда Мароза. Справа ад лічбоўніка размяшчаецца кій з рукавічкай зімовага чараўніка, а злева – мех з навагоднімі падарункамі.

ФОТА: NPBP.BY

Скульптурная кампазіцыя будзе інтэрактыўнай: госці казачнага маёнтка Дзеда Мароза змогуць стаць у валёнкі, узяўшы ў правую руку кій, у левую – мех з падарункамі і загадаць сваё самае запаветнае жаданне.

У адкрыцці памятнага знака будуць удзельнічаць беларускі Дзед Мароз, Снягурка, Матухна-Зіма і яе дочкі – Сцюжы, Завіруха і Мяцеліца, а таксама казачныя госці з Расеі – Глінышак з Яранска і башкірскі Кыш Бабай з Уфы і госці фестывалю зімовых чараўнікоў «Зубр сваёй справы».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках