20 красавiка 2024, Субота, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскім Бранску зладзілі цісканіну праз танную каўбасу

16
У расейскім Бранску зладзілі цісканіну праз танную каўбасу
ФОТА: BRAGAZETA.RU

Людзі хацелі ўзяць прылаўкі штурмам.

Жыхары Бранска зладзілі цісканіну праз танныя прадукты на адкрыцці крамы, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на інтэрнэт-газету «Бранскія навіны».

Інцыдэнт адбыўся 16 лістапада ў Валадарскім раёне горада, у новай прадуктовай краме «Еўропа». На апублікаваных у сеціве здымках відаць, як людзі стоўпіліся каля ўваходу ў краму.

Газета сцвярджае, што мясцовыя жыхары даведаліся пра продаж «Доктарскай» каўбасы за 80 рублёў і хацелі «ўзяць прылаўкі штурмам».

ФОТА: BRAGAZETA.RU

Акрамя таго, крама абвесціла пра зніжэнне коштаў на яйкі і малако – да 40 і 33 рублёў адпаведна, апавялі ўдзельнікі прысвечанай гораду супольнасці ва «Укантакце».

Карыстальнікі сеціва адзначылі, што ў чарзе стаялі ў асноўным пенсіянеры: «Народ сумуе па даўняй савецкай эпосе».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках