19 красавiка 2024, Пятніца, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент заклікаў Amazon адмовіцца ад сімволікі СССР

2
Еўрапарламент заклікаў Amazon адмовіцца ад сімволікі СССР

Колькасць ахвяраў савецкага рэжыму перавышае 60 мільёнаў чалавек.

Дваццаць сем чальцоў Еўрапарламента заклікалі амерыканскую кампанію Amazon спыніць гандаль рэчамі з савецкай сімволікай. Пра гэта паведамляе DELFI.

Адзначаецца, што ліст да кіраўніка кампаніі Джэфа Безаса ініцыяваў літоўскі бізнэсмэн і палітык Антанас Гуога.

Зварот падпісалі чальцы Еўрапарламента з Літвы, Польшчы, Нідэрландаў, Харватыі, Латвіі, Злучанага Каралеўства, Славакіі, Эстоніі, Фінляндыі, Партугаліі, Вугоршчыны, Гішпаніі, якія прадстаўляюць асноўныя палітычныя групы.

Парламентарыі "асуджаюць выкарыстанне знакаў нацысцкіх і савецкіх рэжымаў", паказваючы, што гэтыя рэжымы "сістэматычна парушалі правы чалавека, абмяжоўвалі свабоду і дэмакратыю".

"Колькасць ахвяраў савецкага рэжыму перавышае 60 млн, больш за 10 млн чалавек былі высланыя ў працоўныя лагеры ў Сібіры, жылі там у нечалавечых умовах, выконвалі прымусовыя працы, цярпелі голад і фізічны гвалт. Крывавыя дзеянні савецкага рэжыму, тэрор і нялюдскасць зазналі амаль усе акупаваныя дзяржавы, а наступствы гэтых трагічных дзеянняў адчуваюцца да гэтага часу", – адзначаецца ў лісце.

Гэты зварот з'яўляецца рэакцыяй на ініцыятыву ў сацыяльных сетках #WhyNotSvastika, падчас якой Amazon заклікаюць спыніць гандаль адзеннем з савецкай сімволікай. Гэтай восенню пасля хвалі крытыкі ад гандлю майкамі з савецкай сімволікай адмовіліся Walmart Inc і Adidas.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках