24 красавiка 2024, Серада, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Беларусі па-хамску адказала Пашыняну

52
МЗС Беларусі па-хамску адказала Пашыняну
АНАТОЛЬ ГЛАЗ

Рэакцыя беларускага афіцыйнага боку на крытыку была прадказальнай.

Правілы так званай вулічнай дэмакратыі непрымальныя ў вялікай палітыцы, адзначыў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, каментуючы заяву Нікола Пашыняна пра прэтэнзіі на адрас беларускага дыктатара.

Нагадаем, выканаўца абавязкаў прэм'ер-міністра Арменіі Нікол Пашынян напярэдадні заявіў журналістам, што мае намер запатрабаваць тлумачэнняў ад Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з абмеркаваннем з амбасадарам Азербайджана Латыфам Гандзілавым сітуацыі ў АДКБ. У ходзе сустрэчы з Гандзілавым беларускі прэзідэнт зазначыў, што на пасаду генеральнага сакратара АДКБ ёсць некалькі кандыдатураў.

У суботу прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз пракаментаваў заяву Пашыняна.

"Відаць, выканаўца абавязкаў прэм'ер-міністра Арменіі ўявіў сябе міжнародным пракурорам, упаўнаважаным караць або мілаваць", – цытуе Глаза прэс-служба міністэрства.

Паводле словаў прадстаўніка МЗС, гэта можа быць прымальна ў дачыненні да былога генеральнага сакратара АДКБ – грамадзяніна Арменіі Юрыя Хачатурава, аднак у міждзяржаўных стасунках існуюць цалкам выразныя нормы пратаколу і этыкету.

"Напэўна, спадар Пашынян пакуль не зразумеў, што правілы так званай вулічнай дэмакратыі непрымальныя ў вялікай палітыцы. Шкада, спадзяемся, што з часам гэта пройдзе", – дадаў Глаз.

В.а. прэм'ер-міністра Арменіі мае намер патрабаваць тлумачэнняў не толькі ад Лукашэнкі, але і ад Нурсултана Назарбаева, які пасля саміту ў Астане заявіў журналістам, што неабходна прызначыць генеральным сакратаром АДКБ прадстаўніка Беларусі.

Паводле словаў Пашыняна, ніхто не меў права выступаць з падобнай заявай, таму што пастановы ў АДКБ прымаюцца пры кансэнсусе.

Саміт краінаў-удзельніцаў Арганізацыі дамовы калектыўнай бяспекі праходзіў у Астане 8 лістапада. На ім, насуперак чаканням, не быў зацверджаны новы генеральны сакратар арганізацыі.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках