20 красавiка 2024, Субота, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сэрвіс для пошуку жылля Airbnb фіксуе рэкордны прыбытак

Сэрвіс для пошуку жылля Airbnb фіксуе рэкордны прыбытак

У Airbnb кажуць, што гэта быў ягоны самы моцны квартал за ўвесь час працы.

Напярэдадні чаканага першаснага публічнага размяшчэння Airbnb у наступным годзе, стартап для шэрынгу жылля абвесціў пра прыбытак, які перавышае $1 млрд у трэцім квартале 2018 года. Пра гэта паведамляе TechCrunch.

У Airbnb кажуць, што гэта быў ягоны самы моцны квартал за ўвесь час працы, у якім было зафіксавана «значна больш», чым $1 мільярд прыбытку.

Airbnb не мае сталага фінансавага дырэктара з лютага сёлета, калі Лоўрэнс Тозі пакінуў кампанію праз напружаныя стасункі паміж ім і генеральным дырэктарам Airbnb Браянам Чэскі. З тых часоў Airbnb Head of Financial Planning and Analysis Элі Мерц працуе ў якасці часовага фінансавага дырэктара.

Паводле звестак CNBC, Airbnb, хутчэй за ўсё, апынецца прыбытковым праектам другі год запар паводле EBITDA. «Місія Airbnb – стварыць свет, у якім кожны можа знаходзіцца дзе заўгодна, і мы будзем прадаўжаць прапаноўваць абнаўленні ў працы нашага сэрвісу ў найбліжэйшыя тыдні і месяцы», – адзначаюць у Airbnb.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках